Юбілей спорту ў Ватыкане: атлеты падзеляцца сведчаннямі веры
Марыя Валодзіна - Vatican News
Юбілейнае мерапрыемства адбудзецца 14 чэрвеня ў Папскім патрыстычным інстытуце “Аўгустыніянум”. Канферэнцыя, арганізаваная Дыкастэрыяй па культуры і адукацыі, пройдзе ў духу дыялогу і асабістых сведчанняў. У ёй прыме ўдзел прэфект дыкастэрыі, кардынал Жазэ Таленціна дэ Мендонса, Томас Бах, старшыня Міжнароднага алімпійскага камітэта, чый мандат падыходзіць да канца 23 чэрвеня 2025 года, і спартоўцы міжнароднага ўзроўню.
Сваімі гісторыямі падзеляцца такія знакамітыя атлеты, як партугалец Сержыу Консейсан – трэнер футбольнай каманды "Мілан" і былы футбаліст каманд "Порту", "Лацыа", "Парма", "Інтэр" і нацыянальнай зборнай Партугаліі; Лецыле Тэбога – алімпійскі чэмпіён на дыстанцыі 200 метраў у Парыжы; Валянціна Вецалі – італьянская фехтавальшчыца з 9 алімпійскімі медалямі (6 залатых) і 26 медалямі чэмпіянатаў свету (16 залатых); а таксама Амеліа Кастра Груэса – калумбійскі фехтавальшчык, удзельнік паралімпійскай каманды бежанцаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Пасля аўтакатастрофы, якая пазбавіла яго ног, ён знайшоў надзею ў спорце і веры.
Мадэратарамі сустрэчы выступяць Навэла Каліґарыс, легенда італьянскага плавання і журналістка тэлеканала Rai News 24, а таксама Алесандра Джызоці, намеснік галоўнага рэдактара ватыканскіх СМІ.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна зарэгістравацца на www.dce.va ці па : https://collaboration.cloud.va/index.php/apps/forms/s/JKBXkazQgL7kaHaaBTbEb5Rj