Кардынал Фернандэс: Франц?шак бы? нястомным работн?кам
Марыя Валодз?на - Vatican News
1 мая 2025 года ? Баз?л?цы Святога Пятра прайшла шостая ?мша навендыяла? за памерлага Папу Франц?шка, якую ?значал?? кардынал В?ктар Мануэль Фернандэс. У гэты дзень у Касцёле адзначаецца ?спам?н святога Юзафа Рамесн?ка, таму Калег?я кардынала? не праводз?ла агульную кангрэгацыю па падрыхто?цы да канклаву. Мног?я з кардынала? аднак сабрал?ся ? ватыканскай баз?л?цы на ?мшу ? ?нтэнцы? Папы.
Адказ на любо? Бога
У гам?л?? кардынал Фернандэс паразважа? над ста?леннем Святога Айца да працы, якая "была яго радасцю, ежай ? адпачынкам". Ён не стамля?ся казаць пра годнасць працы ? за?сёды памята?, што ён – нашчадак ?м?гранта?, як?я прыехал? ? Аргенц?ну не для таго, каб атрымаць гатовую дапамогу, а “з вял?к?м жаданнем закасаць рукавы ? пабудаваць будучыню для сва?х сем'я?".
Франц?шак бы? нястомным праца?н?ком
Аргенц?нск? кардынал распавё?, што Хорхэ Бергол?а амаль н?кол? не бра? дн? адпачынку, а таксама "н?кол? не хадз?? у рэстараны, тэатры, на прагулк? ц? ? к?но, н?кол? не бра? по?ны выходны дзень". Так?я звычк? был? ? яго яшчэ ? Буэнас-Айрэсе ? захавал?ся ? гады пантыф?кату. “Для мяне было вял?кай загадкай, як ён мог, будучы ва ?зросце ? пакутуючы на розныя захворванн?, вытрымл?ваць так? патрабавальны рабочы тэмп", - за?важы? ?ерарх. “Ён працава? не тольк? ран?цай – сустрэчы, а?дыенцы?, урачыстасц?, цэлебрацы?, - але ? ? другой палове дня”, - распавё? кардынал Фернандэс, нагада?шы, што за чатыры дн? да смерц?, ужо вельм? слабы, Папа здзейсн?? гера?чны ?чынак: наведа? вязня? у турме.
Праца с?лкуе годнасць чалавека
?ерарх падкрэсл??, што для Папы Франц?шка “праца выя?ляе ? с?лкуе годнасць чалавека, дазваляе яму разв?ваць свае здольнасц?, дапамагае разв?ваць стасунк?, дазваляе адчуваць сябе супрацо?н?кам Бога, клапац?цца ? паляпшаць гэты свет, адчуваць сябе карысным грамадству ? падтрымл?ваць сва?х бл?зк?х”. Пантыф?к л?чы?, што "няма беднасц? горш, чым тая, якая пазба?ляе працы ? годнасц? працы", - нагада? кардынал Фернандэс.
Фальшывая мерытакратыя
Франц?шак асуджа? “фальшывую мерытакратыю” – ?дэю, што тольк? тыя, хто дасягае поспеху, заслуго?ваюць паваг?. Ён пыта?ся: "Ня?жо слабыя не маюць той жа годнасц?, што ? мы? Ня?жо тыя, хто нарадз??ся з меншым? магчымасцям?, пав?нны тольк? змагацца за выжыванне?” Папа закл?ка? да стварэння так?х умо?, дзе кожны мог бы працаваць ? расц?, ствараць нешта лепшае для сва?х дзяцей, - зазначы? кардынал.
Быць адказным?
Кардынал Фернандэс выказа? пажаданне, каб усе рабочыя, як?м часам даводз?цца працаваць у цяжк?х умовах, магл? жыць сваёй працай з годнасцю ? атрымл?ваць справядл?вую аплату, якая б дазваляла ?м ? ?х сем’ям глядзець у будучыню з надзеяй.
Звяртаючыся да Рымскай куры?, ён закл?ка? тых, хто там працуе, быць адказным? ? прыкладаць намаганн? ? выкананн? сва?х задач. "Адказнасць у працы для нас у Куры? – гэта таксама шлях да духо?най сталасц? ? святасц?", - нагада? ён.
Любо? Папы да святога Юзафа
Напрыканцы гам?л?? кардынал Фернандэс распавё? пра звычай Франц?шка пак?даць зап?ску пад абразом святога Юзафа, кал? яго непако?ла нейкая вял?кая праблема. Ён закл?ка? прысутных мал?цца таму, хто сваёй працай так самааддана клапац??ся пра Марыю ? Езуса, каб ён “абня? нашага дарагога Папу Франц?шка ? небе”.