MAP

Адзінаццатая генеральная кангрэгацыя кардыналаў перад канклавам Адзінаццатая генеральная кангрэгацыя кардыналаў перад канклавам  (@Vatican Media)

Адзінаццатая кангрэгацыя: пытанні міграцыі, сінадальнасці і адзінства

Увечары 5 мая 2025 года ў Ватыкане прайшла адзінаццатая кангрэгацыя кардыналаў перад канклавам. Іерархі абмеркавалі такія тэмы, як міграцыя, сінадальнасць і адзінства.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У пасяджэнні прынялі ўдзел 170 кардыналаў, з якіх 132 выбаршчыкі.

Як паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні, кангрэгацыя пачалася з супольнай малітвы і працягвалася да 19.00.

З прамовамі выступілі каля 20 кардыналаў, закрануўшы такія ключавыя тэмы, як этнацэнтрызм у Касцёле і грамадстве, феномен міграцыі; войны і іншыя праблемы краін паходжання кардыналаў, асабліва з Азіі і Афрыкі; Сінод па сінадальнасці і эклезіялогія камуніі.

Быў падкрэслены абавязак кардыналаў падтрымліваць новага Папу, а таксама акрэслена постаць Папы-пастыра ў кантэксце дыялогу і будавання адносін з прадстаўнікамі іншых рэлігій і культур.

Абмяркоўваліся таксама выклікі з боку сектаў.

Дванаццатая генеральная кангрэгацыя прызначана на 9:00 раніцы 6 мая.

06 мая 2025, 10:33