Святы Пасад закл?ка? да безда?гавых ?нвестыцый у кра?ны з сярэдн?м даходам
Марыя Валодз?на - Vatican News
Арцыб?скуп Габрыэле Кача прыня? удзел у Сустрэчы на высокiм узро?нi, прысвечанай праблемам краiн з сярэднiм узро?нем даходу, якая 1 красав?ка 2025 года прайшла ? Нью-Ёрку. Ён адзначы?, што гэтыя краiны адыгрываюць важную ролю ? сусветнай эканом?цы, забяспечваючы каля адной трэцi сусветнага ВУП. Аднак менав?та ? гэтых кра?нах жыве 62 працэнты насельнiцтва, якое знаходз?цца за рысай беднасц?. Гэтыя кра?ны сутыкаюцца з сур'ёзнымi праблемамi ? дасягненнi ?стойлiвага развiцця, уключаючы канфлiкты, эканамiчную нестабiльнасць, змену клiмату i стых?йныя бедствы.
Прадста?н?к Святога Пасада звярну? увагу на тое, што адной з найбуйнейшых перашкод для вырашэння гэтых праблем з'я?ляецца спосаб вымярэння разв?цця. Выкарыстанне ВУП не дае по?най карц?ны с?туацы? ? гэтых кра?нах, а таксама абмяжо?вае iх доступ да рэсурса?. "Празмерная залежнасць ад ВУП выключае многiя краiны з сярэдн?м узро?нем даходу з магчымасцi атрымаць льготнае фiнансаванне i iншыя вiды неабходнай падтрымкi," - дада? ён
Дыпламат заклiка? да выкарыстання дадатковых эканамiчных паказчыка?, якiя б выходз?л? за рамк? ВУП ? дакладна адлюстро?валi эканамiчны, сацыяльны i экалагiчны аспект развiцця. "Толькi з дапамогай такiх паказчыка? можна дакладна ацанiць прагрэc i гарантаваць, што мiжнароднае супрацо?нiцтва ? гал?не разв?цця будзе адпавядаць рэальным патрэбам усiх краiн, у тым лiку i краiн з сярэднiм узро?нем даходу," - сказа? ён.
Яшчэ адной перашкодай на шляху разв?цця гэтых кра?н з'я?ляецца высокi ?зровень запазычанасцi. Многiя з ?х ?жо сутыкнулiся з высокiмi да?гавым? абавязацельствам?, i далейшае крэдытаванне можа тольк? пагоршыць iх фiнансавае становiшча, - адзначы? арцыб?скуп Кача. Ад ?мя Святога Пасада ён закл?ка? да павелiчэння фiнансавай дапамогi без да?го?, каб гэтыя краiны маглi ?нвеставаць у сваю будучыню без страху апынуцца ? да?гавой пастцы.
Напрыканцы звароту прадста?н?к Святога Пасада выказа? спадзяванне, што 4-я Мiжнародная канферэнцыя па фiнансаваннi развiцця створыць новыя магчымасцi для падтрымкi кра?н з сярэдн?м узро?нем прыбытку.