Папа прызначыў новага віцэ-прэфекта Ватыканскай бібліятэкі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Новы віцэ-прэфект нарадзіўся 16 чэрвеня 1977 года ў італьянскім Мандавіа (правінцыя Пезара і Урбіна). Святарскае пасвячэнне атрымаў 6 красавіка 2013 года і быў інкардынаваны ў дыяцэзію Фана-Фосамбронэ-Кальі-Пергола. Ксёндз Кардыналі мае грунтоўную адукацыю: у 2001 годзе ён атрымаў ступень па гісторыі філалогіі і класічнай традыцыі ва Універсітэце Сіены, у 2006 годзе скончыў Ватыканскую школу палеаграфіі, дыпламатыкі і архівістыкі, а ў 2008 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па старажытных і неалацінскіх мовах і літаратурах ва Універсітэце Меца (Францыя).
Ксёндз Джакама Кардыналі працуе ў Апостальскай бібліятэцы з 1 верасня 2015 года. У 2019 годзе ён быў прызначаны памочнікам Scriptor. За гады працы ў бібліятэцы ён стаў аўтарам шматлікіх публікацый навуковага, мастацкага і журналісцкага характару, што сведчыць пра яго шырокія веды і прафесійныя здольнасці.
Ватыканская Апостальская бібліятэка, заснаваная ў XV стагоддзі, з'яўляецца адной з найважнейшых даследчых бібліятэк у свеце. Яна захоўвае каля 1,6 мільёна друкаваных кніг, 8 300 інкунабул, больш за 150 000 рукапісаў і архіўных дакументаў, а таксама тысячы гравюр і геаграфічных карт.