MAP

Арцыбіскуп Рына Фізікела Арцыбіскуп Рына Фізікела  (AFP or licensors)

Юбілей 2025 года: Святы Пасад супрацоўнічае з “Airbnb”

20 сакавіка 2025 года Дыкастэрыя па евангелізацыі і “Airbnb” аб’явілі аб пачатку супрацоўніцтва, накіраванага на забеспячэнне жыллём пілігрымаў, якія прыбудуць у Рым падчас Юбілею 2025 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Ініцыятыва мае на мэце “зменшыць нагрузку на гістарычны цэнтр” горада, заахвочваючы наведвальнікаў спыняцца ў перыферыйных раёнах сталіцы Італіі. Праект таксама прадугледжвае папулярызацыю менш вядомых месцаў духоўнасці і культуры праз адмысловыя вэб-старонкі.

Арцыбіскуп Рына Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыі, выказаў удзячнасць “Airbnb” “за тое, што яны выкарысталі магчымасць служыць грамадству”, падкрэсліўшы, што ініцыятыву ацэняць тыя, “хто не жыве ў гістарычным цэнтры”.

Валянціна Рэйна, прадстаўніца “Airbnb Italia”, адзначыла, што супрацоўніцтва накіравана на забеспячэнне “незабыўнага і ўстойлівага Юбілею”, пацвярджаючы абавязацельства платформы адносна “адказных гасціннасці і турызму”.

У рамках супрацоўніцтва пілігрымам і турыстам будуць прапаноўвацца рэлігійныя маршруты, менш вядомыя санктуарыі і Юбілейныя шляхі. Плануецца стварэнне лічбавага даведніка, а таксама правядзенне кампаніі для забеспячэння раўнамернага размеркавання эканамічных выгод і прасоўвання турызму, адпавяднага каштоўнасцям Юбілею.
 

20 сакавіка 2025, 12:36