Святы Пасад: войны і бедствы павялічваюць уразлівасць Афрыкі
Марыя Валодзіна - Vatican News
Саветнік па агульных пытаннях Дзяржаўнага сакратарыята засведчыў блізкасць Папы Францішка да гэтай касцёльнай арганізацыі, заснаванай у 1984 годзе пасля першага візіту Яна Паўла II у Афрыку.
Па словах прадстаўніка Дзяржсакратарыята, “афрыканскі кантынент становіцца ўсё больш уразлівым з-за ўзброеных канфліктаў у некаторых краінах Сахеля і з-за стыхійных бедстваў". Ён заклікаў Фонд Яна Паўла II унесці свой уклад у цэласнае развіццё чалавека, а таксама рэалізоўваць ініцыятывы ў адпаведнасці з кіруючымі прынцыпамі, выкладзенымі ў апостальскай канстытуцыі Praedicate evangelium. Мансеньёр Кампізі пажадаў таксама, каб сустрэча стала падставай для разважання над новымі нормамі, якія рэгулююць папскія фонды ў рамках рэформы рымскай курыі.
Сястра Алесандра Смерылі, сакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, падкрэсліла неабходнасць вырашэння праблемы несправядлівасці, якая ляжыць у аснове канфліктаў у Сахелі. Яна падзякавала фонду за прыхільнасць барацьбе "за лепшую Афрыку, дзе не топчыцца нічыя годнасць і дзе братэрства становіцца рэальнасцю, крыніцай радасці і надзеі для ўсіх".