Святы Пасад моладз?: адведайце пажылых людзей перад СДМ
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Прадста?н?к Святога Пасаду за?важы?, што моладзеваму форуму, як? адбудзецца з 1 па 6 жн??ня 2023 года ? Л?сабоне, будзе папярэдн?чаць Сусветны дзень бабуль, дзядуль ? пажылых людзей, як? адзначаецца ? Касцёле ? чацвёртую нядзелю л?пеня з нагоды л?тург?чнага ?спам?ну святых Я?х?ма ? Ганны, бацько? Найсвяцейшай Панны Мары? ? адпаведна дзядул? ? бабул? Езуса. Ён пройдзе 23 л?пеня 2023 года.
У сувяз? з гэтым ксёндз Жуан Шагас закл?ка? моладзь перад паездкай у стал?цу Партугал?? адведаць пажылых людзей. Па яго словах, гэта запрашэнне зраб?? сам Папа, выбра?шы ? якасц? тэмы форума словы з евангельскага апавядання пра в?з?т Панны Мары? да сваёй састарэлай сваячк? Альжбеты: Сабра?шыся, Марыя ? тыя дн? паспяшыла ? горную кра?ну. Гэты евангельск? тэкст паказвае, накольк? важны мост пам?ж пакаленням? ? перажыванн? веры, - сказа? святар у ?нтэрв’ю катал?цкаму ?нфармацыйнаму агенцтву SIR.
Ксёндз Шагас нагада?, што дзякуючы спецыяльнаму аплету для смартфона? праз канал Vatican News маладыя людз?, як?х называюць “л?чбавым пакаленнем”, змогуць пачуць с?нхронны пераклад прамо? Папы. Але моладзь таксама запрашаецца адключыцца ад тэхналог?й ? “?ключыць рэжым палёту”, каб перажыць хв?л?ны ц?шын?, як?я палягчаюць слуханне Бога. Ватыканск? святар падкрэсл??, што хаця ?дзел у СДМ прадугледжвае здзяйсненне падарожжа, самае важнае – зраб?ць падарожжа ? сэрцы.
Прадста?н?к Апостальскай Стал?цы распавё?, што падрыхто?ка да гало?ных мерапрыемства? СДМ-2023 ужо знаходз?цца на ф?н?шнай прамой, а колькасць зарэг?страваных удзельн?ка? складае каля 600 тысяч чалавек.
Ксёндз Шагас за?важы?, што бы? створаны спецыяльны фонд для падтрымк? маладых людзей з тэрыторый, як?я церпяць ад рознага роду крыз?са?, у тым л?ку ад вайны. Кожны ?дзельн?к пры рэг?страцы? мае магчымасць зраб?ць ахвяраванне на гэтыя мэты. “Кранальна бачыць, як моладзь хоча дапамагчы сва?м равесн?кам, каб сустрэцца з ?м? на СДМ. Гэта паказвае скарб, як? мы захо?ваем як Касцёл – прастору сябро?ства, дзялення ? сумеснага жыцця”, - дада? ксёндз Жуан Шагас.