杏MAP导航

Пошук

?люстрацыйнае фота ?люстрацыйнае фота 

Ватыкан: штучны ?нтэлект став?ць шмат этычных выкл?ка?

21 кастрычн?ка 2021 г. у Ватыкане збяруцца м?жнародныя эксперты ? сферы этык?, культуры ? тэхналог?й, каб разам паразважаць пра выкл?к?, як?я став?ць перад чалавецтвам разв?ццё штучнага ?нтэлекту.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Шматдысцыпл?нарны падыход з’я?ляецца неад’емным у рэфлекс?? над гэтай тэмай, - падкрэсл?? напярэдадн? форума б?скуп Пол Тай, старшыня Папскай рады па культуры. “Новыя праблемы патрабуюць новых рашэння?”, - нагада? ён словы Святога Айца, адзначаючы, што разв?ццё сучасных тэхналог?й став?ць шмат этычных пытання?.

Ватыканск? ?ерарх зазначы?, што мэта с?мпоз?ума не заключаецца ? тым, каб “вырашыць праблему ц? прыйсц? да канчатковых рашэння?”, але ? тым, каб спрыяць дыялогу, уключаючы ? яго эксперта? у розных дысцыпл?нах з мэтай узбагачэння нашага разумення самых фундаментальных праблем. У прыватнасц? гаворка будзе ?сц? пра ?плы? штучнага ?нтэлекту на змены ? грамадстве ? сферу працы.

“Мы ведаем, што праца, гэта не проста месца, куды мы прыходз?м, каб зарабляць грошы, але прастора сацыял?зацы? ? выражэння нашай чалавечай годнасц?. У сваю чаргу, з прыйсцем штучнага ?нтэлекту ?зн?кае праблема новых форм беспрацо?я. З’я?ляецца фактам тое, што штучны ?нтэлект можа павял?чваць няро?насць у свеце. Рызыка заключаецца ? тым, што людзей, як?я кантралююць тэхналаг?чныя сродк? вытворчасц?, будзе станав?цца ?сё менш ? менш, у той час як беспрацо?ных будзе за?сёды больш”, - дада? б?скуп Тай.

На яго думку, каб не дапусц?ць рост няро?насц?, выкл?каны выкарыстаннем штучнага ?нтэлекту, патрэбна супрацо?н?цтва ? дыялог пам?ж навуко?цам?, экспертам? ? тэхналог?ях, ф?лосафам?, тэолагам?. “Неабходна глядзець на патэнцыял, але таксама ацан?ць рызык?, звязаныя ? разв?ццём штучнага ?нтэлекту”, - падкрэсл?? сакратар Папскай рады па культуры.
 

20 кастрычн?ка 2021, 11:09