Ф?нансавая с?стэма Ватыкана пройдзе праверку “Moneyval”
“Гаворка ?дзе пра надзвычайна важную падзею для ватыканскай с?стэмы”, - сказа? у ?нтэрв’ю Vatican News старшыня Бюро ф?нансавай ?нфармацы? Святога Пасаду ? Дзяржавы Ватыкан Кармэла Барбагала. “Ацэнка Moneyval будзе тычыцца нарматы?най базы ? сферы барацьбы з адмываннем грошай ? ф?нансаваннем тэрарызму, а таксама яе практычнага дзеяння”, - патлумачы? ён.
Старшыня ведамства выказа? упэ?ненасць, што ватыканская ф?нансавай с?стэма добра падрыхтуецца да праверк? ? зможа прадэманстраваць поспех?, дасягнутыя ? сферы кантролю, а таксама перадумовы, закладзеныя для ?х умацавання.
Барбагала распавё?, што акты?ная дзейнасць па ?мацаванн? Бюро ф?нансавай ?нфармацы?, якая праводз?лася цягам апошн?х месяца?, можа завершыцца ? бл?жэйшы час. Кульм?нацыяй гэтага працэсу пав?нна стаць прыняцце новага Статута ? першага Унутранага рэгламенту структуры.
Абна?ленне Статута дазвол?ць правесц? перагляд унутранай арган?зацы?, каб забяспечыць больш эфекты?ную дзейнасць розных падраздялення? ватыканскага ведамства.
Прадугледжваецца таксама змена назвы структуры: з “Бюро ф?нансавай ?нфармацы?” на “Бюро па наглядзе ? ф?нансавай ?нфармацы?”. Так?м чынам, будуць падкрэслены дзве гало?ныя сферы дзейнасц? Бюро, якое з’я?ляецца не тольк? ф?нансавай разведкай, але таксама ажыцця?ляе кантроль ? рэгуляванне, - падкрэсл?? Кармэла Барбагала.
Бюро ф?нансавай ?нфармацы? Святога Пасаду ? Дзяржавы Ватыкан займаецца наглядам ? ф?нансавай разведкай для папярэджання ? барацьбы з адмываннем грошай ? ф?нансаваннем тэрарызму. Структура была заснавана Бэнэдыктам XVI у 2010 г.