Камун?кацыйная стратэг?я Святога Пасаду паводле Франц?шка
Падчас а?дыенцы? для к?ра?н?цтва ? супрацо?н?ка? Дыкастэры? па камун?кацы? Святога Пасаду, якая прайшла 23 верасня 2019 г. у Ватыкане, Франц?шак не ста? даваць парады “тэхн?чнага” характару, але звярну? увагу на самае важнае: камун?кацыя Апостальскай Стал?цы, хрысц?янская камун?кацыя, пав?нна быць сведчаннем.
“Каб сведчыць, трэба ? першую чаргу жыць, уключыцца, дазвол?ць, каб нас паран?ла рэальнасць, якую сустракаем ? пра якую распавядаем. Трэба дазвол?ць, каб нас паран?л? драмы, г?сторы? людзей, умеючы камун?каваць ?м прыгажосць, пра?ду, надзею”, - за?важы? у сва?м каментары гало?ны рэдактар ватыканск?х СМ? Андрэа Тарн?ел?. Паводле журнал?ста, гэта канкрэтная рэкамендацыя Франц?шка перад важным? касцёльным? падзеям?, так?м? як С?нод Б?скупа? па Панамазонск?м рэг?ёне.
“Словы Папы з’я?ляюцца компасам для арыентавання ? перапо?неным медыйным моры ? джунглях сацыяльных сетак, пазначаных штодзённым? прыкладам? антысведчання з боку тых, хто зводз?ць веру да пал?тык?, прадста?ляе жыццё Касцёла – Цела Хрыста, – як вайну груповак, зводз?ць вучэнне да слогана? ц? выкарысто?вае мову падзела?, кп?на? з брато? па веры, пастыра? ? Наступн?ка св. Пятра”, - л?чыць ватыканск? эксперт.
Франц?шак закл?ка? супрацо?н?ка? камун?кацыйнай с?стэмы Святога Пасаду браць прыклад з мучан?ка?, як?я аддал? жыццё за Евангелле ? нас?л? ? сабе любо? да ворага?.
Святы Айцец, падчас сваёй спантаннай прамовы, папрас?? супрацо?н?ка? Дыкастэры? не займацца рэкламай ? празел?тызмам. Касцёл расце не праз празел?тызм, працытава? ён Бэнэдыкта ХVI, а праз прыцягальнасць. Наша камун?кацыя пав?нна быць у першую чаргу сведчаннем: кал? ж мы хочам перадаваць ?сц?ну “без дабра ? без прыгажосц?”, то лепш наогул гэтага не раб?ць, - рэкамендава? Папа.
“Вось тое, пра што хрысц?ян?н не можа забываць, кал? камун?куе, шукаючы сведчання адз?нства, а не падзела?; любов?, якая яднае, а не нянав?сц?, што раздзяляе; прыроды Касцёла, а не звядзення яе да структуры, што к?руецца выключна чалавечай, пал?тычная лог?кай падзела?”, - падкрэсл?? Тарн?ел?.
23 верасня 2019 г. Папа закл?ка? “перайсц? ад культуры прыметн?ка? да культуры назо?н?ка?”, гэта значыць перадаваць сутнасць, а не даваць азначэнн?. Камун?кацыя пав?нна быць стрыманай у сваёй прыгажосц?, яна мае патрэбу не ? “дэкарацыях”, але ? перадачы радасц? Евангелля, - сказа? Святы Айцец.
“Гэта погляд, як? часта можа здавацца супрацьлеглым медыйнаму мэйнстрыму? Так. Але заданне, якое Наступн?к св. Пятра нам давярае, просячы не ?мкнуцца да поспеху, звязанага з “кл?кам?” ? “лайкам?”, – даваць сведчанне, што праз нашу штодзённую карпатл?вую журнал?сцкую працу будзе будаваць сувяз? ? аднос?ны, ? асабл?ва, дазвол?ць заззяць прыгажосц?, пра?дзе ? надзе? ? тых, хто нас слухае ? чытае”, - падсумава? гало?ны рэдактар ватыканск?х СМ? прамову Пантыф?ка да супрацо?н?ка? медыяс?стэмы Святога Пасаду.