杏MAP导航

Пошук

?люстрацыйнае фота ?люстрацыйнае фота 

Франц?шак сабра? сва?х бл?жэйшых дарадчыка? на 29-е пасяджэнне

8-10 красав?ка 2019 г. у Ватыкане праходз?ць 29-я сустрэча Рады кардынала? па дапамозе Святому Айцу ? к?раванн? Касцёлам. У пасяджэннях прымае ?дзел Пантыф?к.

Першапачаткова ? Раду ?ваходз?л? восем кардынала?, затым – дзевяць, у канчатковым рахунку склад скарац??ся да шасц?. На пасяджэннях у якасц? сакратаро? прысутн?чаюць два б?скупы.

Тэмай сустрэчы будуць папра?к? ? тэкст новай Апостальскай канстытуцы? пад працо?най назвай “Praedicate evangelium” ? рэфлекс?я над гэтым важным для функцыянавання Рымскай куры? дакументам, як? рэгулюе новыя задачы ? структуру цэнтральнага апарата Катал?цкага Касцёла. На папярэдн?м пасяджэнн? кардыналы займал?ся стыл?стычны пераглядам ? пераасэнсаваннем тэксту з пункту гледжання Канан?чнага права.

У бл?жэйшыя месяцы праект пав?нен быць нак?раваны нацыянальным еп?скапатам, вышэйшым настаяцелям манаск?х супольнасця? ? к?ра?н?кам дыкастэрый Рымскай куры?, як?я пав?нны выказаць сваё меркаванне адносна тэксту.

У цяперашн? склад Рады кардынала? уваходзяць: 76-гадовы Оскар Радрыгес Марадзьяга з Гандураса, 76-гадовы Джузэпэ Бэртэла з Ватыкана, 74-гадовы Освальд Грас?ас з ?нды?, 65-гадовы Райнхард Маркс з Герман??, 74-гадовы Шон Патрык О’Мэйл? з ЗША, а таксама 64-гадовы кардынал Дзяржсакратар Пьетра Парал?н. Сакратарам? з’я?ляюцца: 71-гадовы б?скуп Марчэла Сэмерара ? 52-гадовы б?скуп Марка Мэл?на.

З працы гэтага дарадчага органу пры Пантыф?ку был? выключаны кардыналы: Джордж Пэл з А?страл??, Франс?ска Ха?ер Эрасурыс Оса з Чыл? ? Ларан Мансэнгва Пас?нья з Дэмакратычнай Рэспубл?к? Конга.

Нав?на ? фармаце а?дыё
08 красав?ка 2019, 11:51