MAP

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Папскі дар ператвораны ў жыллё для патрабуючых іракцаў

У Багдадзе адкрыўся жылы комплекс, пабудаваны дзякуючы ахвяраванню Святога Айца пасля яго візіту ў Ірак у 2021 годзе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Халдэйскі патрыярхат Ірака нядаўна адкрыў новы жылы комплекс у сталіцы краіны, які з'яўляецца плёнам шчодрасці Папы Францішка і клопату мясцовага Касцёла пра ўразлівыя сем'і.

“Дом Папы Францішка" – гэта не проста будынак, а сімвал надзеі

Комплекс, названы "Foyer Papa Francesco", размешчаны ў раёне Аль-Садун у Багдадзе. Ён быў пабудаваны дзякуючы ахвяраванню ў памеры 500 тысяч долараў, якое Францішак пакінуў халдэйскай Царкве пасля свайго гістарычнага візіту ў Ірак, які адбыўся з 5 па 8 сакавіка 2021 года. Кардынал Луіс Рафаэль Сако вырашыў накіраваць гэтую суму на будаўніцтва жылога комплексу, дадаўшы яшчэ 200 тысяч долараў з іншых крыніц.

Паводле інфармацыі, прадстаўленай Патрыярхатам, комплекс складаецца з 14 кватэр. Кожная з іх мае дзве спальні, гасцёўню, ванную і кухню, што забяспечвае камфортныя ўмовы для пражывання сем'яў.

Праект – праява салідарнасці з тымі, хто найбольш пацярпеў ад канфліктаў

Першапачаткова Патрыярхат планаваў аддаць гэтыя кватэры перасяленцам з Масула і гарадоў Нінэвійскай раўніны. Аднак, улічваючы, што большасць перасяленцаў вяртаецца ў свае гарады або эмігравала за мяжу, кардынал Сако прыняў рашэнне здаць іх у арэнду патрабуючым сем'ям.

Для эфектыўнага кіравання комплексам нядаўна быў створаны спецыяльны Камітэт, які будзе адказваць за размеркаванне жылля.

Гэты праект з'яўляецца яскравым прыкладам таго, як папскае ахвяраванне і ініцыятыва мясцовага Касцёла могуць спрыяць паляпшэнню жыцця людзей у рэгіёне, які доўгі час пакутаваў ад канфліктаў і нестабільнасці.
 

17 сакавіка 2025, 10:54