СМ? пра в?з?т Франц?шка ? Мангол?ю
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Мангол?я прадстав?ла сваю г?сторыю ? культуру падчас першага ? г?сторы? папскага в?з?ту ? гэту кра?ну, хоць аднос?ны пам?ж бакам? ?снуюць на працягу стагоддзя?, - падкрэсл?? журнал?ст амерыканскага выдання. Ён зазначы?, што ? Мангол??, кра?не пераважна будысцкай ? атэ?стычнай, некаторыя жыхары ?вогуле не ведаюць к?м з’я?ляюцца катол?к?.
Выданне Crux за?важыла, што в?з?т Франц?шка ? Мангол?ю з’я?ляецца “клас?чным прыкладам ватыканскага мыслення ? катэгорыях стагоддзя?”. “Часам, жартуючы кажуць, што ватыканск? спосаб дзеяння можна падсумаваць наступным чынам: “Паразма?ляй са мной у сераду, а я адгукнуся праз 300 год”, - нап?са? ватыкан?ст выдання. У сувяз? з гэтым ён згада? пра м?с?ю Джаван? дэ Плана Карп?н?, як? каля 800 гадо? таму прыбы? у Мангол?ю ? якасц? пасланн?ка Папы.
Французскае Le Figaro звяртае ?вагу на тое, што падарожжа Святога Айца ? Мангол?ю з’я?ляецца “павольным мане?рам, як? мае на мэце набл?жэнне да к?тайскай ?мперы?”. “Разам з Мангол?яй Папа наведа? шэсць суседн?х кра?н, як?я яго запрас?л?: Па?днёвую Карэю, Япон?ю, Ф?л?п?ны, М’янму ? Казахстан. Франц?шак н?кол? не хава? таго, што марыць аднойчы стаць першым Папам у г?сторы?, як? будзе запрошаны ? Пек?н. Не для сваёй хвалы, але для будучын? Катал?цкага Касцёла ? К?та?”, - гаворыцца на старонках выдання.