У Бал?в?ю трап?л? апараты ШВЛ – дар Пантыф?ка
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Два дыхальныя апараты, як?я маюць ключавое значэнне для выратавання людзей з цяжк?м? захворванням?, был? перададзены ? Медыцынск? цэнтр св. Яна Па?ла ?? у Арура, як?м к?руе Катал?цк? Касцёл, ? ? дзяржа?ную бальн?цу ? Качабамбе, адным з буйных бал?в?йск?х гарадо?. Тут рэг?струецца самы высок? ?зровень заражэння каронав?русам.
У паведамленн? Апостальскай нунцыятуры падкрэсл?ваецца, што гэтым жэстам Папа ?мкнецца дадаць кроплю вады ? вел?зарны ак?ян сал?дарнасц?, дэманструючы бл?зкасць да бал?в?йскага народа ? яго барацьбе з пандэм?яй.
Франц?шак рэгулярна аказвае падтрымку кра?нам, пацярпелым ад пандэм?? COVID-19, асабл?ва тым, дзе слабая с?стэма аховы здаро?я. З дапамогай нунцыятур шп?талям самых бедных кра?н свету перадаюцца дараг?я апараты штучнай вентыляцы? лёгк?х. Найбольшая колькасць прылад трапляе ? кра?ны Лац?нскай Амерык?, як?я на дадзены момант з’я?ляюцца эп?цэнтрам? пандэм??.