杏MAP导航

Пошук

Папа ? яго сабраты па Ордэне святога А?густына ? Кастэль-Гандольфа Папа ? яго сабраты па Ордэне святога А?густына ? Кастэль-Гандольфа 

Ле? XIV: пасярод шуму свету намагацца пачуць голас Бога ? бедных

У свеце, напо?неным шумам, давайце намагацца пачуць голас тых, хто яго не мае, - закл?ка? Папа ? пасланн? да ?дзельн?ка? дабрачыннага сходу, арган?заванага ? ЗША па ?н?цыятыве а?густын?янскай Прав?нцы? святога Тамаша з В?лановы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Сустрэча адбылася ? Ф?ладэльф?? ?вечары 28 жн??ня 2025 года – у л?тург?чны ?спам?н святога А?густына. Нагодай для яе стала няда?няе ?ручэнне Папу Медаля святога А?густына – найвышэйшай узнагароды Прав?нцы? святога Тамаша з В?лановы ? ЗША.

Медаль штогод атрымл?ваюць асобы, як?я зраб?л? важны ?нёсак у рэал?зацыю вучэння Б?скупа Г?пона, прая?ляюць глыбокую адданасць ордэну ? вернасць кашто?насцям а?густын?янскай духо?насц? – пра?дзе, адз?нству ? любов?.

Узнагарода была прысуджана Льву XIV яшчэ тады, кал? ён бы? кардыналам. Уручэнне адбылося некальк? тыдня? таму ? Кастэль-Гандольфа, дзе ён ? зап?са? свой в?дэазварот.

Папа нагада?, што шлях святога А?густына бы? “по?ны выпрабавання? ? памылак, як ? наша жыццё”, але “дзякуючы Божай ласцы, мал?твам яго мац? Мон?к? ? супольнасц? добрых людзей, як?я яго акружал?, А?густын здоле? знайсц? шлях да супакою для свайго ня?рымсл?вага сэрца”.

Пантыф?к падкрэсл??, што сведчанне святога А?густына – гэта закл?к да кожнага хрысц?ян?на асэнсаваць дары, атрыманыя ад Бога, ? рэал?заваць ?х у “прасякнутым любо?ю служэнн? Богу ? бл?жн?м”.

Святы Айцец асабл?вым чынам адзначы? м?с?янерск? запал мясцовых а?густын?яна?, у прыватнасц? айцо? Мэцью Кара ? Джона Рос?тэра, як?я служыл? м?грантам у Ф?ладэльф?? напрыканцы XVIII стагоддзя. Ён заахвоц?? наследаваць ?х прыклад служэння, гледзячы адз?н на аднаго вачыма Хрыста, гэта значыць усведамлячы сваю тоеснасць “як сясцёр ? брато? у ?м”.

Папа закл?ка? паслядо?н?ка? святога А?густына сеяць вакол сябе м?р, як? “пачынаецца з таго, што мы гаворым ? роб?м, ? з таго, як мы гэта гаворым ? роб?м”. Пантыф?к заахвоц?? вучыцца слухаць Святога Духа, адз?н аднаго ? асабл?ва бедных.

“Будзем жа намагацца адф?льтраваць шум, галасы, як?я сеюць падзел у нашых думках ? сэрцах, ? адкрывацца на штодзённыя запрашэнн? лепш пазнаваць Бога ? Яго любо?. Кал? мы чуем гэты любячы ? супакойваючы голас Пана, мы можам дзял?цца ?м са светам, намагаючыся станав?цца адно ? ?м”, - запэ?н?? у сва?м в?дэапасланн? Ле? XIV.
 

29 жн??ня 2025, 11:48