Пантыфік патэлефанаваў 99-гадоваму кардыналу Карлічу
Vatican News
Кардынал Карліч, які належыць да Ордэну Святога Аўгустына, 10 мая 2025 года быў шпіталізаваны ў сувязі са спыненнем сэрца. Яму была зроблена хірургічная аперацыя па ўстаноўцы пейсмэйкера. 20 мая аўгустынца выпісалі з клінікі і перавялі ў дом “Jesús Buen Pastor”, дзе ён аднаўляецца пасля аперацыі. У той жа дзень яму патэлефанаваў Леў XIV.
Папа выказаў кардыналу Карлічу словы падтрымкі, блізкасці і запэўніў у малітве аб яго хуткім выздараўленні. Ён падзякаваў іерарху за адданае служэнне Касцёлу і запэўніў у сваёй падтрымцы ў гэты складаны перыяд. Кардынал Карліч не змог доўга гаварыць праз слабасць, але быў вельмі ўражаны ўвагай Папы.
Льва XIV і кардынала Карліча звязвае даўняе сяброўства. У 2005 годзе аргенцінскі іерарх уступіў у Ордэн Святога Аўгустына, які ў той час узначальваў біскуп Прэвост. Падчас падарожжаў у Рым кардынал Карліч часта спыняўся ў генеральным доме аўгустынцаў, дзе і пазнаёміўся з будучым Папам.
Кардынал Карліч – адзін з найстарэйшых членаў Калегіі кардыналаў. Кардынальскую годнасць ён атрымаў у 2007 годзе ад Бэнэдыкта XVI. 7 лютага іерарх адзначыў свой 99-ы дзень нараджэння ў кляштары Найсвяцейшай Панны Марыі з Параны ў суправаджэнні манахінь-бэнэдыктынак.