Папа Францішак: апошняя інфармацыя пра стан здароўя
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Працягваюцца ўсе тэрапеўтычныя мерапрыемствы: рэгіструюцца далейшыя паляпшэнні з пункту гледжання рухальнай актыўнасці, дыхання і выкарыстання голасу", - адзначаецца ў інфармацыі Залы Друку Святога Пасада. Кіслародная тэрапія з высокім патокам праз назальныя канюлі цяпер праводзіцца пераважна ў начны час і пры неабходнасці.
Штодзённая праца і Імша ў капліцы
Нягледзячы на праблемы са здароўем, Папа працягвае сваю працу. Ён штодня сядае за пісьмовы стол і канцэлебруе святую Імшу ў капліцы на другім паверсе рэзідэнцыі. Паводле інфармацыі Залы Друку, асаблівых візітаў не было, побач з Францішкам знаходзіліся толькі медыкі і найбліжэйшыя супрацоўнікі.
Добры настрой і падтрымка вернікаў
"Папа мае добры настрой. Ён адчувае шмат цеплыні і падтрымкі ад вернікаў", - паведамляецца. Што датычыць агульнай аўдыенцыі 2 красавіка 2025 года, то, як і ў папярэднія тыдні ў сераду, будзе распаўсюджаны тэкст прамовы Папы. Пра фармат правядзення малітвы "Анёл Панскі" будзе паведамлена на наступным брыфінгу ў пятніцу, 4 красавіка 2025 года. Адносна абрадаў Вялікага тыдня, па словах прадстаўніка Залы Друку, яшчэ зарана гаварыць.
Гамілія да Юбілею хворых
Таксама паведамляецца, што гамілію на святой Імшы ў нядзелю 6 сакавіка 2025 года з нагоды Юбілею хворых падрыхтуе сам Францішак, але прачытае яе арцыбіскуп Рына Фізікела.
Рэнтген грудной клеткі, зроблены ў апошнія дні, паказвае на паляпшэнне стану лёгкіх і зніжэнне інфекцыйнага працэсу, а аналізы крыві дэманструюць нармальныя значэнні, што сведчыць пра станоўчую дынаміку ў лячэнні Святога Айца.