Прафесар Альф'еры аб тым, як праходз?ла лячэнне Франц?шка
Марыя Валодз?на - Vatican News
Урач распавё?, што самым цяжк?м момантам хваробы Пантыф?ка ста? эп?зод, як? адбы?ся 28 лютага. Стан яго здаро?я рапто?на пагоршы?ся, пача?ся бронхаспазм, не хапала паветра. У гэты момант Папа папрас?? аб дапамозе.
"Гэта бы? найгоршы момант. Я ?першыню ?бачы? слёзы ? вачах некаторых людзей, як?я стаял? вакол яго. Людзей, як?я, як я зразуме? у гэты перыяд шп?тал?зацы?, шчыра любяць яго, як бацьку. Мы ?се ведал?, што с?туацыя абвастрылася, ? была рызыка, што ён не справ?цца", - сказа? прафесар Альф'еры.
Медык? апынул?ся перад выбарам: пак?нуць Папу ? спако? ц? прымян?ць усе магчымыя лекавыя сродк? ? метады лячэння, рызыкуючы пашкодз?ць ?ншыя органы. "У рэшце рэшт мы пайшл? па гэтым шляху", - за?важы? урач.
Паводле Альф'еры, гало?нае слова ? прыняцц? рашэння за?сёды застаецца за Святым Айцом. “Ён даручы? рашэнн?, як?я тычацца здаро?я, свайму асаб?стаму памочн?ку Мас?м?л?яна Страпец?, як? выдатна ведае волю Пантыф?ка". Кал? яму паведам?л? пра небяспеку, ён адказа?: "Паспрабуйце ?сё, не будзем здавацца. Так думал? ? ?се мы. Н?хто не зда?ся", - падзял??ся доктар.
На пытанне аб тым, ц? ?сведамля? Франц?шак, што знаходз?цца на мяжы жыцця ? смерц?, прафесар Альф'еры адказа?: "Так, яшчэ ? таму, што ён за?сёды бы? у по?най свядомасц?, нават кал? ягоны стан пагоршы?ся, ён бы? у по?най свядомасц?. Гэта бы? жахл?вы вечар. Папа веда?, як ? мы, што ён можа не перажыць ноч. Мы бачыл? чалавека, як? пакутуе. Аднак ён з самага першага дня прас?? нас казаць яму пра?ду ? хаце?, каб мы распавядал? пра?ду пра яго стан", - сказа? медык.
Праз некальк? дзён, кал? “арган?зм адрэагава? на лячэнне, ? лёгачная ?нфекцыя сц?хла”, здары?ся яшчэ адз?н цяжк? эп?зод. “Папа падав??ся падчас ежы, ? яна трап?ла ? дыхальныя шлях?. Гэта бы? друг? па-сапра?днаму крытычны момант, таму што ? так?х выпадках, кал? ?х аператы?на не вырашыць, ёсць рызыка рапто?най смерц? або сур’ёзных ускладнення? у лёгк?х, як?я ?жо ? так был? пашкоджаным?. Гэта было жахл?ва: мы думал?, што не справ?мся", - прызна?ся прафесар.
Франц?шак ? на гэты раз усведамля? усё, што адбываецца. На думку медыка, менав?та ягоная свядомасць ? непах?сная с?ла вол? дапамагл? яму выжыць. "У м?нулым, кал? мы разма?лял?, я спыта? яго, як ён вытрымл?вае так? рытм, ? ён за?сёды адказва? мне: "У мяне ёсць метад ? прав?ла". Акрамя вельм? моцнага сэрца, Папа мае неверагодныя рэсурсы. Думаю, спрыя? ? той факт, што ?весь свет мал??ся за яго", - сказа? Альф'еры.
"?снуе навуковае даследаванне, згодна з як?м мал?тва дае с?лы хворым, а ? гэтым выпадку мал??ся ?весь свет. Магу сказаць, што двойчы с?туацыя была страчана, а затым нешта адбылося як цуд. Вядома, пацыент добра супрацо?н?ча?. Ён прайшо? усе этапы лячэння, н?кол? не скардзячыся”, - удакладн?? доктар.
Кажучы пра пачатак шп?тал?зацы? 14 лютага, Альф'еры зазначы?: "Ён хварэ? ужо некальк? дзён, але цярпе?, таму што, верагодна, хаце? выканаць свае Юб?лейныя абавязацельствы. Кал? дыхаць стала цяжка, ён зразуме?, што больш не можа чакаць. У “Джэмэл?” ён прыбы?, вельм? пакутуючы, ?, магчыма, нават трох? засмучаны. Аднак праз некальк? гадз?н да яго вярну?ся яго добры настрой".
Па словах доктара, у Папы – “галава пяц?дзесяц?гадовага чалавека. Ён даказа? гэта на апошн?м тыдн? знаходжання ? шп?тал?”. Кал? с?туацыя стаб?л?завалася, Франц?шак ста? больш акты?ным. Ён пача? выходз?ць з палаты, сустракацца з ?ншым? пацыентам?, рухацца ? вазку. "Аднойчы ён выходз?? з пакоя пяць разо?, можа быць, нават больш. А потым бы? вечар п?цы", - узгада? Альф'еры. Папа да? грошы аднаму з супрацо?н?ка? ? папрас?? набыць п?цу, каб пачаставаць ёю ?с?х, хто клапац??ся аб ?м у той дзень. Гэты момант ста? важным знакам паляпшэння. “Я зразуме?, што ён вырашы? вярнуцца ? Дом Святой Марты, кал? аднойчы ран?цай ён сказа? мне: "Я ?сё яшчэ жывы. Кал? мы вернемся дадому?”, - патлумачы? медык.
На наступны дзень Пантыф?к выйша? на балкон, усм?хну?ся ? звярну?ся да жанчыны з жо?тым? кветкам?. “Мне гэта здалося ясным с?гналам таго, што Папа вярну?ся да жыцця, да яго вярнул?ся с?лы", - сказа? доктар.
Пасля 38 дзён знаходжання ? шп?тал? Франц?шак пак?ну? "Джэмэл?" ? вярну?ся ? сваю рэз?дэнцыю. Медык? папярэдз?л? аб тым, што по?нае выздара?ленне запатрабуе як м?н?мум два месяцы. “Ён пав?нен пазбягаць кантакта? з групам? людзей або з дзецьм?, як?я могуць быць носьб?там? новых ?нфекцый. Кал? ён вып?сва?ся, мы пагаварыл? аб тым, што не трэба марнаваць намаганн?. Але ён – Папа, ? мы не можам дыктаваць яму прав?лы", - нагада? медык.
На апошняе пытанне аб тым, як? момант ураз?? яго больш за ?сё, прафесар Альф'еры адказа?: "Кал? я ?бачы?, як ён выйша? з пакоя на дзясятым паверсе "Джэмэл?", апрануты ? белае. Хваляванне ад таго, што чалавек зно? ста? Папам".