Папа: Б?бл?я вучыць спагадзе ? ?нклюз??насц? перад абл?ччам хвароб
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Пантыф?к адзначы? актуальнасць тэмы асамбле? гэтай ватыканскай структуры: Хвароба ? пакуты ? Б?бл??, падкрэсл?ваючы, што яна тычыцца кожнага чалавека, бо цярпенн?, абмежаванн? ? канчатковасць жыцця ?п?саны ? “параненую чалавечую прыроду”.
Франц?шак прызна?ся, што гэта тэма бл?зкая яму асаб?ста. Ён за?важы?, што барацьба з пакутам? ? хваробам? пав?нна весц?ся годным чалавека чынам, без хавання ? табу. Святы Айцец выказа? пажаданне, каб людз? перажывал? хваробы ? пакуты ? аднос?нах, не замыкал?ся ? сябе, а ?х зразумелы пратэст не прыводз?? да ?заляцы?, пак?нутасц? ? роспачы.
Папа спасла?ся на сведчанн? шматл?к?х мужчын ? жанчын, як?я паказваюць, што пакуты ? хваробы ? святле веры могуць стаць важным? фактарам? “шляху сталення”, дапамагаючы “адрозн?ваць важнае ад таго, што так?м не з’я?ляецца”. “Але ? першую чаргу прыклад Езуса ?казвае шлях”, - сказа? Пантыф?к, нагадваючы, што аднос?нам Хрыста да хворых ? пакутуючых была ?ласц?ва спагада: Езус не застава?ся ра?надушным да цярпення? людзей, спачува? ?м, выслухо?ва? ?х просьбы ? прая?ля? л?тасць. Спагада Езуса прая?лялася ? бл?зкасц? ? прывяла Яго да атаясамл?вання сябе з хворым?.
“Усё гэта паказвае важны аспект: Езус не тлумачы? пакуты, а сх?ля?ся над пакутуючым?. Ён не набл?жа?ся да болю з агульным? бадбадзёрванням? ц? бясплодным? суцяшэнням?, але прыма? яго драму, дазваля? яму дакрануцца да сябе. Святое П?санне выразнае ? гэтым сэнсе: яно не пак?дае нам даведн?ка добрых сло? ц? рэцэпта? пачуцця?, але паказвае нам абл?ччы, сустрэчы ? канкрэтныя г?сторы?”, - сказа? Папа. На яго думку, Б?бл?я вучыць не тлумачыць пакуты ? хваробы рэл?г?йным? тэорыям? ? не звязваць ?х з боск?м пакараннем, але браць на сябе цярпенн? людзей, па прыкладзе Езуса Хрыста.
“Так?м чынам, тыя, хто засвойвае Святое П?санне ачышчае рэл?г?йнае ?я?ленне ад памылковых падыхода?, вучачыся ?сц? па шляху, указанаму Езусам: дакранацца да чалавечых пакут уласнай рукой, з пакорай, лагоднасцю, каб несц?, у ?мя ?цела?лёнага Бога, бл?зкасць зба?чай ? канкрэтнай падтрымк?”, - сказа? Франц?шак.
Святы Айцец адзначы?, што стылю Езуса перад абл?ччам цярпення? людзей таксама была ?ласц?ва ?нклюз??насць: Ён хаце?, каб усе был? прыняты ? доме Нябеснага Айца, а таксама прагну? цэласнага зба?лення чалавека, якое пав?нна было ?ключаць аздара?ленне не тольк? цела, але ? сэрца. Франц?шак пажада?, каб Касцёл наследава? гэты прыклад Хрыста, ?шо? сярод людзей, адкрываючы шлях? дыялогу ? надзе?.
“Божае слова – моцнае супрацьяддзе ад усякай закрытасц?, абстракцы? ? ?дэалаг?зацы? веры: прачытанае ? тым Духу, у як?м было нап?сана, яно ?мацо?ваецца любо? да Бога ? чалавека, абуджае м?ласэрнасць ? распальвае апостальск? запал. Таму Касцёлу неабходна пастаянна п?ць з крын?ц Божага слова”, - падкрэсл?? Пантыф?к.