Святы Айцец: баран?ць ад д’ябла в?наградн?к нашага жыцця
Аляксандр Панчанка - Vatican News
У гам?л?? Франц?шак пракаментава? л?тург?чныя чытанн? на XXVII Звычайную нядзелю, пара?но?ваючы служэнне жандара? з в?наградн?кам, у як? вораг урываецца ноччу, каб разрабаваць яго ? зн?шчыць. Ён падкрэсл??, што в?наградн?к – гэта таксама вобраз жыцця кожнага чалавека, дзе дабро ? зло змагаюцца пам?ж сабой.
“Пан узрошчвае нас, як лозы ?радл?вага в?наградн?ка, але вораг пастаянна вяртаецца, каб пагуб?ць нас. Гэта наша штодзённая барацьба – твая, мая, кожнага з нас. Хто не змагаецца, той не хрысц?ян?н, хто не спазнае спакус, той не хрысц?ян?н”, - падкрэсл?? Святы Айцец.
Мы ?се грэшн?к?, але хочам ?сц? далей ? таму абавязаны змагацца супраць д’ябла, як? хоча ?варвацца ? наша жыццё, - сказа? Пантыф?к, нагадваючы, што ? гэтай барацьбе нам на дапамогу прыходз?ць святы М?хал Арханёл, нябесны апякун Ватыканскай жандармеры?.
“Мы пав?нны быць п?льным? ? ахо?ваць в?наградн?к: в?наградн?к кожнага з вас, вашых сем’я?, вашых дзяцей, а таксама мясцовы в?наградн?к, у Ватыкане, каб у яго не пран?кл? н?як?я благ?я гал?ны”, - заахвоц?? Франц?шак, за?важаючы, што кал? д’ябал жадае авалодаць нечым, ён гэта зн?шчае. “Але святы М?хал дапамагае нам прагнаць яго прэч”, - завяршы? гам?л?ю Пантыф?к.