Анёл Панск?: Бог люб?ць нас як дзяцей, безумо?най любо?ю
Марыя Валодз?на - Vatican News
Спасылаючыся на евангельскую прыпавесць пра работн?ка? у в?наградн?ку (Мц 20,1-16), Святы Айцец заахвоц?? слухачо? паразважаць над двума дзеянням? Бога: па-першае, Ён кл?ча нас у любую гадз?ну, па-другое, Ён плац?ць ус?м аднолькава.
Па словах Папы, Бог – гэта Той, хто прыходз?ць у любы час, каб пакл?каць нас. Прыпавесць кажа, што гаспадар "выйша? на св?танн? наняць работн?ка? у свой в?наградн?к", але затым працягвае выходз?ць цягам усяго дня, каб наняць новых работн?ка?. Так?м чынам, мы разумеем, што Бог за?сёды, не стамляючыся, выходз?ць, каб пакл?каць нас. Бог не ацэньва? нашу вартасць, а сам узя? на сябе ?н?цыятыву ? ? Езусе выйша? да нас, каб праяв?ць сваю любо?. Ён шукае нас у любы час дня, ва ?се гадз?ны – гэта значыць у розныя перыяды нашага жыцця, да самай старасц?. Для Яго н?кол? не позна, ён за?сёды шукае нас ? чакае нас.
Менав?та таму, што Бог так? шчодры сэрцам, Ён плац?ць ус?м аднолькава, плац?ць любо?ю. Плац?ць апошн?м так жа, як першым, таму што Божая справядл?васць – гэта вышэйшая справядл?васць. Чалавечая справядл?васць кажа кожнаму па заслугах, а Бог проста люб?ць нас як дзяцей, безумо?най ? бескарысл?вай любо?ю.
Часам мы рызыкуем будаваць меркантыльныя аднос?ны з Богам, арыентуючыся больш на нашы заслуг?, чым на шчодрасць Яго ласк?. Часам нават у Касцёле, замест таго, каб за?сёды прымаць ус?х, мы асуджаем ?ншых людзей, забываючы, што Бог люб?ць ?х той жа любо?ю, што ? нас. Нават у аднос?нах з ?ншым? людзьм? мы часам дзейн?чаем па разл?ку, даём стольк?, кольк? атрымл?ваем, не асмельваючыся на нешта дадатковае, добрае, бескарысл?вае, прапанаванае ад шчырага сэрца, - папярэдз?? Святы Айцец.
Пантыф?к заахвоц?? верн?ка? спытаць сябе: Ц? выходжу я насустрач людзям? Ц? шчодры я да ?с?х? Ц? магу я прапанаваць бл?зкаму больш разумення ? прабачэння, як вучыць мяне Езус?
Нарэшце, Святы Айцец закл?ка? слухачо? памал?цца Мары?, каб навучыла нас бязмернай любов?.