杏MAP导航

Пошук

1667463175944.jpg

Франц?шак вылеце? у Бахрэйн

3 л?стапада 2022 года каля 9.30 з аэрапорта Ф’юм?чына Папа адправ??ся ? сваё чарговае замежнае падарожжа. Ён стане першым Пантыф?кам у г?сторы?, як? наведае Карале?ства Бахрэйн.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Самалёт ITA Airways са Святым Айцом на борце працял?ць над тэрыторыяй ?тал??, Грэцы?, К?пра, Ег?пта, ?ардан??, Сауда?скай Арав?? ? Бахрэйна. За 5 гадз?н ён пераадолее 4 228 к?ламетра?. Франц?шак прыбудзе на ав?ябазу Сах?р у Авал? каля 16.45 па мясцовым часе.

У аэрапорце не запланавана н?як?х выступлення?. Напрыканцы кароткай размовы Пантыф?к ? Кароль са сваёй св?тай прыв?таюць вял?кага сун?цкага ?мама Аль-Азхара Ахмада Аль-Таеба. Карале?ская сям'я ? большасць бахрэйнца? – сун?ты.

У гэты дзень, акрамя цырымон?? прыв?тання, запланаваны дзве сустрэчы: з Каралём Бахрэйна, а таксама з прадста?н?кам? ?лады, грамадзянскай супольнасц? ? дыпламатычнага корпуса. Гало?ная мэта в?з?ту – Бахрэйнск? форум на карысць дыялогу.

Папа будзе пражываць у карале?ск?м палацы Сах?р у Авал?.

Тэма падарожжа – “На зямл? спакой людзям добрай вол?” – натхнёная словам?, як?я ?скл?кае анёл у евангельск?м фрагменце пра нараджэнне Хрыста (Лк 2, 14).

У Бахрэйне ?слам з'я?ляецца дзяржа?най рэл?г?яй, а шарыят – асно?най крын?цай права. Да хрысц?янскай супольнасц? належыць каля 10% жыхаро? кра?ны, а катол?ка? тут – ад 80 да 100 тысяч. Аднос?ны са Святым Пасадам был? ?сталяваны ? 2000 годзе.

Карале?ства з'я?ляецца адной з нямног?х кра?н у рэг?ёне, дзе з 1930 года павял?чылася колькасць хрысц?ян, як?я там пражываюць пастаянна. Большасць з ?х – м?гранты з Аз??, у першую чаргу, з Ф?л?п?н.
 

03 л?стапада 2022, 09:58