Папа пра чатыры вымярэнн? бл?зкасц?, карысныя для святаро?
Аляксандр Панчанка – Vatican News
17 лютага 2022 года ? ватыканскай Зале Па?ла VI Пантыф?к звярну?ся да ?дзельн?ка? трохдзённага м?жнароднага с?мпоз?ума на тэму “На карысць фундаментальнай тэалог?? святарства”, арган?заванага ? Рыме Кангрэгацыяй па справах б?скупа?. У канферэнцы? прымаюць удзел каля 500 б?скупа?, святаро?, кансэкраваных асоб ? свецк?х верн?ка?.
Папа за?важы?, што на працягу 50-ц? гадо? святарства, суз?раючы сведчанн? пастыра?, звярта? увагу на тое, “як?я рысы адрозн?вал? ?х ? давал? асабл?вую с?лу, радасць ? надзею ? ?х душпастырскай м?с??”. Ён сустрака? прэзб?тэра?, у як?х бачы? тое, “што надае форму абл?ччу Добрага Пастыра”, але таксама суправаджа? святаро?, як? згуб?л? полымя першай любов? ? “служэнне як?х стала бясплодным, пазначаным па?тарэннем таго самага ? адсутнасцю сэнсу”. Сва?м досведам Пантыф?к падзял??ся з прысутным?.
Франц?шак за?важы?, што перад абл?ччам выкл?ка?, звязаных з эпохай перамен, некаторыя спрабуюць уцячы ? м?нулае, шукаючы “кадыф?каваныя формы”, як?я “гарантуюць” пэ?нага роду абарону ад рызыка?. ?ншыя – паддаюцца “не?таймаванаму аптым?зму” ? духу прынцыпу “усё будзе добра” ? а?таматычнай “асвячаюць” усё новае, пагарджаючы мудрасцю, якая назапашвалася гадам?. Гэта – на думку Папы, – дзе формы ?цякання ад рэча?снасц?.
“Мне, аднак падабаецца падыход, як? нараджаецца з даверл?вага прыняцця на сябе цяжару рэальнасц?, угрунтаванага на мудрасц? жывой Традыцы? Касцёла, што дазваляе плыць на глыб?ню без страху. Я адчуваю, што ? гэты г?старычны момант Езус кл?ча нас яшчэ раз “адплыць на глыб?ню”, з даверам да таго, што Ён – Пан г?сторы?, ?, што пад Яго к?ра?н?цтвам мы здолеем распазнаць гарызонт, да якога трэба ?мкнуцца”, - сказа? Святы Айцец.
Папа зазначы?, што крыз?с пакл?кання? вельм? часта выкл?каецца “адсутнасцю ? супольнасц? “заразл?вага” апостальскага запалу”, а пакл?канн? нараджаюцца там, дзе “ёсць жаданне несц? Хрыста ?ншым”. “Нават у параф?ях, дзе святары не вельм? рупл?выя ? радасныя, бывае, што братэрскае ? палымянае жыццё супольнасц? выкл?кае жаданне цалкам прысвяц?ць сябе Богу ? евангел?зацы?, асабл?ва кал? гэта жывая супольнасць няспынна мол?цца аб пакл?каннях ? мае адвагу прапано?ваць сваёй моладз? шлях асабл?вага прысвячэння”, - сказа? Пантыф?к.
Франц?шак за?важы?, што за?сёды ?снуе спакуса жыць “святарствам без хросту”, гэта значыць, не памятаючы пра тое, што наша першае пакл?канне – гэта пакл?канне да святасц?. Быць святым? – значыць станав?цца падобным? да Езуса, ?мкнуцца люб?ць як Ён, - сказа? Папа, нагадваючы пра важнасць усведамлення святарам? сваёй патрэбы ? тым, каб быць пастаянна евангел?заваным?.
Пантыф?к за?важы?, што святарства патрабуе моцных фундамента?. У гэтым кантэксце ён прапанава? паразважаць пра чатырма в?дам? бл?зкасц?, як?я могуць быць карысным? для пастыра?.
Першая – гэта бл?зкасць з Богам, ад якога святар пакл?каны чэрпаць с?лы, неабходныя для выканання свайго служэння. Кантакт з Езусам ? Яго словам “дазваляе пара?новаць наша жыццё з Яго жыццём”, не падавацца абурэнню перад абл?ччам “скандала?”, як?я сустракаем, годна знос?ць хв?л?ны ня?дзячнасц?, адчужэння, сумнева? ? самотнасц?.
Пантыф?к за?важы?, што крын?цай мноства крыз?са? святарства з’я?ляецца “недастатковае мал?то?нае жыццё”, адсутнасць бл?зкасц? з Панам, “звядзенне духо?нага жыцця да звычайных рэл?г?йных практык”. Ён звярну? увагу на важнасць канкрэтнай бл?зкасц? з Богам? праз мал?тву, слуханне Божага слова, э?харыстычную цэлебрацыю, ма?чанне адарацы?, адданне сябе пад апеку Мары?, мудрага суправаджэння духо?нага к?равання, споведз?. Без усяго гэтага святар станов?цца ?сяго “тольк? стомленым работн?кам, як? не карыстаецца выгодам? сябро? Пана”.
Святы Айцец закл?ка? пастыра? мець “шырокае сэрца, у як?м зможа змясц?цца боль людзей, давераных яму”, а таксама “не баяцца прыпадабняцца да Укрыжаванага Езуса”, чаго патрабуе ад ?х абрад прэзб?тэрскага пасвячэння.
Другой важнай формай бл?зкасц? для святара пав?нна быць бл?зкасць з б?скупам, звязаная з паслухмянасцю. Б?скуп, па словах Папы, кал? прыслухо?ваецца да с?туацы? сва?х святаро? ? Божага народу, дапамагае распазнаць волю Бога. Ён закл?ка? святаро? мал?цца за б?скупа? ? выказваць ?м свае меркаванн? з павагай ? шчырасцю. Гэта таксама патрабуе ад б?скупа? пакоры, здольнасць слухаць, быць крытычным? да сябе, прымаць дапамогу, - дада? Пантыф?к.
Трэц? аспект, на як? ?каза? Папа, гэта бл?зкасць пам?ж святарам?, якая пав?нна быць “свядомым выбарам”, каб ?мкнуцца да святасц? разам з ?ншым?, а не ? адз?ночку. Пантыф?к закл?ка? святаро? не апранаць на сябе маску, якая стварае вобраз пераможцы, не ганарыцца ? не хвал?цца, не займаць агрэс??най паз?цы? ? паважаць навакольных.
“Мы ?се ведаем, як?м цяжк?м можа быць жыццё ? супольнасц?, дзяленне па?сядзённага жыцця з тым?, каго б мы хацел? л?чыць братам?. Мне падабаецца думаць пра братэрскую любо?, як пра месца, дзе мы гартуем дух, дзе кожны дзень сутыкаемся з сам?м? сабой ? маем тэрмометр нашага духо?нага жыцця”, - сказа? Папа, дадаючы, што “там дзе ёсць святарскае братэрства ? ?снуюць повяз? сапра?днага сябро?ствам, там можна таксама “з большым спакоем жыць выбарам на карысць цэл?бату”,
“Цэл?бат – гэта дар, як? лац?нск? Касцёл вельм? шануе, але, каб быць шляхам да святасц?, гэты дар патрабуе здаровых аднос?н, аднос?н сапра?днай паваг? ? сапра?днага дабра, як?я караняцца ? Хрысце. Без сябро? ? мал?твы цэл?бат можа стаць непас?льным цяжарам ? антысведчаннем самой прыгажосц? святарства”, - сказа? Франц?шак.
Чацвёрты в?д бл?зкасць, як? дапамагае святару – гэта бл?зкасць да Божага народу. Яна з’я?ляецца “не абавязкам, а ласкай” ? дапамагае святару разумець сваю тоеснасць. Папа закл?ка? пастыра? не паддавацца клерыкал?зму, быць не суддзям? людзей, а Добрым? Самаранам?, не “чыно?н?кам?”, а “сябрам? святых”, быць адважным? людзьм?, здольным? працягнуць руку ? абвяшчаць свету с?лу Уваскрасення.