Папа даручы? ус?х мац? абароне Мары?
10 мая 2020 г., падчас сустрэчы з верн?кам? на мал?тве “Уладарка неба”, Франц?шак пав?ншава? ус?х мац? ? даручы? ?х абароне Багародз?цы.
“Сёння ? мног?х кра?нах адзначаецца Дзень мац?. Я хачу ?згадаць ус?х мац? з удзячнасцю ? павагай, даручы?шы ?х абароне Мары?, нашай нябеснай Мац?. Думаю таксама пра мац?, як?я перайшл? ? ?ншае жыццё ? суправаджаюць нас з Неба”, - сказа? Пантыф?к.
Дзень мац? ? розных кра?нах адзначаецца ? розныя дн?, але ? асно?ным у другую нядзелю мая. У Беларус? – гэта 14 кастрычн?ка.
10 мая 2020, 12:16