Папа: медыцынская сфера патрабуе бл?зкасц? ? чалавечнасц?
Святы Айцец за?важы?, што “тэхналаг?чная эвалюцыя” ? змены грамадскага, эканам?чнага ? пал?тычнага характару адб?л?ся на дзейнасц? шп?таля? ? медыцынск?х структур. Узн?кла патрэба ? “новай культуры”, асабл?ва ? тэхн?чнай ? маральнай падрыхто?цы медыцынск?х работн?ка? на ?с?х узро?нях.
Папа пажада?, каб медыцынск?я цэнтры за?сёды заставал?ся месцам? гасц?ннасц? ? суцяшэння, дзе хворыя мел? магчымасць сустрэць сябро?ства, разуменне, ветл?васць ? любо?, “?ншым? словам? – чалавечнасць”. “Хворы – гэта не проста л?чба, а чалавек, як? мае патрэбу ? чалавечнасц?”, - падкрэсл?? Франц?шак.
Пантыф?к закл?ка? выходз?ць насустрач хворым у духу служэння, вел?кадушнасц? ? спагадл?васц?. Ён рэкамендава? не паддавацца ?плыву “с?стэм”, засяроджаных выключна на ф?нансава-эканам?чных складн?ках, ? закл?ка? ?мкнуцца “практыкаваць стыль бл?зкасц?” да пацыента?, асабл?ва “у найбольш крытычныя моманты хваробы”.
Папа прыгада? словы Езуса: “Тое, што вы зраб?л? аднаму з гэтых брато? Ма?х меншых, вы Мне зраб?л?” (Мц 25,40), ? назва? ?х “евангельск?м фундаментам служэння бл?жняму”. “Для тых, хто верыць, людз?, што хварэюць ? пакутуюць, становяцца жывым знакам прысутнасц? Хрыста, Божага Сына, Як? прыйшо?, каб лячыць ? аздара?ляць, беручы на сябе нашу кволасць, нашу слабасць. Клапац?цца пра брата, як? пакутуе, гэта тое ж, што зраб?ць месца для Пана”, - за?важы? падчас сустрэчы з работн?кам? медыцынскай сферы Святы Айцец.