Франц?шак закл?ка? клапац?цца пра людзей з хваробай Альцгеймера
18 верасня 2019 г., падчас агульнай а?дыенцы? Папа нагада?, што ? трэцюю суботу верасня адзначаецца Сусветны дзень людзей з хваробай Альцгеймера. Ён закл?ка? клапац?цца ? пра тых, хто змагаецца з ракам.
“21 верасня будзе адзначацца Сусветны дзень людзей з хваробай Альцгеймера, ад якой пакутуюць шматл?к?я мужчыны ? жанчыны. Па гэтай прычыне яны часта становяцца ахвярам? нас?лля, якое парушае ?х годнасць, жорсткага абыходжання ? здзека?. Будзем мал?цца за навяртанне сэрца? ? за людзей з хваробай Альцгеймера, за ?х сем’? ? тых, хто з любо?ю аб ?х клапоц?цца”, - звярну?ся да сабраных на плошчы св. Пятра Франц?шак.
Пантыф?к скарыста?ся магчымасцю ? закл?ка? сва?х слухачо? да клопату пра людзей з анкалаг?чным? захворванням?. “Да гэтай мал?твы хачу далучыць памяць аб людзях, як?я хварэюць на рак, каб яны таксама адчувал? ?сё большую ? большую падтрымку, як у праф?лактыцы, так ? ? лячэнн? гэтай хваробы”, - сказа? Папа.
18 верасня 2019, 10:44