Папа: перамяненне Хрыста дае нам хрысц?янск? погляд на пакуты
Прапануем по?ны тэкст медыдацы? Франц?шка:
“У гэтую Другую нядзелю Вял?кага посту л?тург?я запрашае нас да суз?рання падзе? Перамянення, у якой Езус да? сва?м вучням Пятру, Якубу ? Яну, прадчуванне славы Уваскрасення: пробл?ск неба на зямл?. Евангел?ст Лука (9, 28 -36) паказвае нам Езуса, перамененага на гары, якая з’я?ляецца месцам святла, захапляльным с?мвалам ун?кальнага асаб?стага досведу трох вучня?. Яны ?здымаюцца з Наста?н?кам на гару, яны бачаць яго паглыбленым у мал?тве, ? ? адз?н момант “выгляд твару Ягонага перамяецца” (Лк 9, 29). Прызвычаеныя бачыць Яго штодзённа ? простым чалавечым вобразе, перад абл?ччам гэтага новага ззяння, што акружае ?весь Яго твар, стаяць здз??леныя. ? побач з Езусам з’я?ляюцца Майсей ? ?лля, як?я разма?ляюць пра Яго “зыход”, пра Яго Пасху смерц? ? ?васкрасення. Гэта прадчуванне Вял?кадня. Тады Пётр кажа: “Наста?н?к, добра нам тут быць” (Лк 9, 33). Ён хаце?, каб гэты момант ласк? н?кол? не скончы?ся!
Перамяненне адбываецца ? пэ?ны момант м?с?? Хрыста, гэта значыць, пасля таго, як Ён прызнаецца вучням, што “пав?нен шмат выцерпець (...) ? быць заб?тым, ? на трэц? дзень уваскрэснуць” (Лк 9, 21). Езус ведае, што яны не прымаюць гэтую рэальнасць – рэальнасць крыжа, рэальнасць смерц? Езуса – таму хоча падрыхтаваць ?х несц? “скандал” мук? ? смерц? на крыжы, каб яны зразумел?, што гэта шлях, на як?м Айцец Нябесны праслав?ць свайго Сына, праз уваскрашэнне Яго з мёртвых. ? гэта будзе шлях вучня?: н?хто не прыходз?ць да вечнага жыцця без наследавання Езуса, несучы свой крыж у гэтым жыцц?.
Таму Перамяненне Хрыста дэманструе нам хрысц?янск? погляд на пакуты. ? гэта не садамазах?зм пакуты: гэта неабходны, але часовы пераход. Пункт прыбыцця, да якога мы пакл?каны, ярк?, як абл?чча Хрыста перамененага: ? ?м ёсць зба?ленне, асалода, святло, Божая любо? без абмежавання?. Дэманструючы сваю славу, Езус запэ?н?вае нас, што рашэнне ? пераадоленне крыжа, выпрабавання?, цяжкасцей, з як?м? мы змагаемся, ляжыць у Вял?кадн?. Таму ? гэты Пост мы таксама ?здымаемся на гару з Езусам! Але як? З мал?твай. Уздымаемся на гару з мал?твай: мал?твай ц?хай, мал?твай сэрца, за?сёды шукаючы Пана.
Евангел?ст Лука падкрэсл?вае, што Езус перамян??ся тады, “кал? мал??ся” (Лк 9, 29). Ён бы? пагружаны ? ?нтымную размову з Айцом, у якой прагучал? нават закон ? прарок? – Майсей ? ?лля – рэал?зуючы пры гэтым ус?м Сабой волю Айца адносна зба?лення, якая ?ключае ? сябе крыж, настольк?, што слава Божая станов?цца бачнай звонку.
Менав?та так, браты ? сёстры, мал?тва ? Хрысце ? ? Духу Святым перамяняе чалавека знутры ? можа асвячаць ?ншых ? свет навокал. Мы сам? сустракал? шмат светлых людзей, як?я выпраменьваюць святло з вачэй, як?я маюць светлы поз?рк! Яны моляцца, ? мал?тва роб?ць гэта: дае яркае святло Святога Духа.
З радасцю мы працягваем наша вел?капоснае падарожжа. Даём прастору для мал?твы ? Слова Божага, што настольк? шырока прапануе нам л?тург?я ? гэтыя дн?. Няхай Дзева Марыя вучыць нас быць з Езусам, нават кал? мы не разумеем ? не ахопл?ваем Яго. Таму што тольк? застаючыся з ?м мы ?бачым славу Яго”, - сказа? Папа.
Пасля “Анёл Панск?”, Франц?шак прыв?та? п?л?грыма?, сабраных на плошчы св. Пятра, ? папрас?? ?х не забывацца мал?цца за яго.