Франц?шак закл?ка? слав?ць Бога за новых благасла?лёных
Пантыф?к узгада? пра беатыф?кацыю мучан?ка?, заб?тых у ХХ стагоддз? ? ?спан??. Ён закл?ка? верн?ка?, сабраных 11 л?стапада 2018 г. на плошчы св. Пятра, дзякаваць Богу за гэтых мужных сведак веры.
“Учора, у Барселоне, мела месца беатыф?кацыя айца Тэадора ?лера дэль Ольмо ? пятнаццац? яго таварыша? мучан?ка?: гэта трынаццаць законн?ка? ? тры свецк?я асобы. Дзевяць кансэкраваных ? свецк?х верн?ка? належаць да Кангрэгацы? Святога Пятра ? Ланцугах; тры законн?цы – да Капуцынак Мац? Боскага Пастыра ? адна – да Франц?шканак Найсвяцейшага Сэрца. Гэтыя новыя благасла?лёныя был? заб?тыя за сваю веру ? розных месцах ? ? розны час, падчас вайны ? рэл?г?йнага пераследу м?нулага стагоддзя ? ?спан??. Мы слав?м Пана за гэтых Яго мужных сведак”, - сказа? Франц?шак.
11 л?стапада 2018, 12:29