Канкла? без ?нтрыг: кардынал Н?калс пра выбар Льва XIV
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Важную ролю ? абранн? новага Пантыф?ка адыграла геаграф?чная разнастайнасць Калег?? кардынала?. Гэта падкрэсл?? арцыб?скуп Вэстм?нстэрск? ? сва?м артыкуле для брытанскага выдання "Catholic Herald", дзелячыся ?ражанням? ад няда?няга канклава.
"Так як жада? Франц?шак, перыферы?, у дачыненн? да як?х ён адчува? сябе абавязаным, был? добра прадста?лены", - адзначы? кардынал Н?калс. Ён звярну? асабл?вую ?вагу на "геаграф?чную разнастайнасць": 133 кардыналы-выбаршчык?, як?я знаходз?л?ся ? С?кстынскай капэле, паходз?л? з пяц? кантынента? ? больш чым 70 кра?н.
Англ?йск? ?ерарх з палёгкай адзначы?, што сапра?дны канкла? зус?м не нагадва? ф?льм "Канкла?". Падчас выбара? не было н?як?х сварак ц? пал?тычных ?нтрыг. Н?хто не спрабава? прасо?ваць сябе ц? блакаваць каго-небудзь ?ншага.
"На самай справе гэты час бы? сапра?ды напо?нены момантам? братэрскай еднасц? ? мал?то?нага распазнання", - падкрэсл?? кардынал Н?калс. Ён таксама адзначы?, што ?заляцыя ад знешняга свету выконвалася з усёй строгасцю: "Я мус?? не тольк? абысц?ся без маб?льнага тэлефона ? ?с?х ?ншых электронных прылад – нават мая электрычная зубная шчотка была хутка праверана адпаведным? службо?цам?. Н?хто не хаце? н?чым рызыкаваць".
Кардынал Н?калс выказа? вял?кае задавальненне новым Папам. Льва XIV, як? нарадз??ся ? вырас у Чыкага, але правё? больш за 20 гадо? як м?с?янер ? б?скуп у Перу, ён назва? "грамадзян?нам свету".
Арцыб?скуп Вэстм?нстэрск? падкрэсл??, што Ле? XIV спалучае шмат талента? ? прынос?ць на сваю пасаду вел?зарную колькасць досведу. "Ён мае таксама вельм? мякк? характар – ? хоць мысл?ць ясна ? ?мее быць рашучым, я бачы?, як ён вырашае цяжкасц?, не пак?даючы ворага? ззаду", - працягва? кардынал.
Паводле сло? Н?калса, першыя дн? пантыф?кату паказал?, што Ле? XIV успрымае сваю пасаду як служэнне: "Годнасць чалавечай асобы, сувяз? пам?ж людзьм?, фундамент веры ? Хрыста, як? падтрымл?вае нашае агульнае жыццё – усё гэта знаходз?цца ? яго сп?се прыярытэта?", - падсумава? арцыб?скуп Вэстм?нстэрск? ? сва?м артыкуле для "Catholic Herald".