MAP

Папа Францішак ушаноўвае рэліквіі святой Тэрэзы з Лізьё Папа Францішак ушаноўвае рэліквіі святой Тэрэзы з Лізьё  (AFP or licensors)

ЗША: рэліквіі святой Тэрэзы наведаюць 30 месцаў у 10 штатах

Гэтай восенню католікі ў Злучаных Штатах змогуць ушанаваць рэліквіі святой Тэрэзы з Лізьё. Перэгрынацыя ахопіць 10 штатаў і 30 месцаў і адбудзецца ў год 100-годдзя кананізацыі святой.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паводле інфармацыі “Catholic Weekly”, з 1 па 8 кастрычніка 2025 года рэліквіі наведаюць месцы ў штаце Мічыган, пасля 10 дыяцэзій у штаце Каліфорнія, а затым накіруюцца ў Тэхас, Вісконсін, Фларыду і ў Вашынгтон.

Перэгрынацыя пачнецца ў дзень літургічнага ўспаміну святой, а скончыцца ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Падчас апошняй перэгрынацыі рэліквій святой Тэрэзы з Лізьё ў Злучаных Штатаў у 1999-2000 гадах больш за мільён чалавек прыйшлі, каб маліцца пры іх.

"З духоўнага боку я веру, што ў гэтым рэліквіяры сапраўды ёсць нешта: міласэрная любоў Бога, спакой Хрыста і кропля неба на зямлі”, - сказаў айцец Дональд Кіні, босы кармеліт, які з'яўляецца нацыянальным каардынатарам перэгрынацыі. “Менавіта гэта людзі там перажываюць", - дадаў ён.
 

02 чэрвеня 2025, 10:51