MAP

Барталамей І Барталамей І  (ANSA)

“Антаніянум” узнагародзіць Барталамея І за экалагічную дзейнасць

Папскі ўніверсітэт “Антаніянум” прысудзіў ганаровую ступень Патрыярху Канстантынопальскаму за экалагічную дзейнасць.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

ВНУ адзначыла дзясятую гадавіну выхаду энцыклікі “Laudato si’” прысуджэннем ганаровай ступені доктара Барталамею І. Ён вядомы сваёй экалагічнай дзейнасцю, якая дасягнула кульмінацыі ў 2017 годзе, калі Патрыярх разам з Папам Францішкам падпісаў сумеснае паслання з нагоды Дня малітвы за стварэнне.

Сярод іншых узнагароджаных – прадстаўнік тэалогіі вызвалення Леанарда Боф і Панамазонская касцёльная сетка (REPAM), якая аб'яднала дзевяць краін рэгіёну і стала галоўным удзельнікам спецыяльнага Сінода для панамазонскага рэгіёну ў 2019 годзе. Таксама будзе ўшанаваны Руху “Laudato si’”.

Канстантынопальская Царква заўсёды заставалася актыўнай у экалагічнай дзейнасці. Прапанова ўстанавіць Дзень малітвы за стварэнне была зроблена ў 1989 годзе Патрыярхам Дзімітрыасам І. Папа Францішак падтрымаў ініцыятыву і ўстанавіў аналагічны Дзень у Каталіцкім Касцёле ў 2015 годзе.
 

30 мая 2025, 12:03