Тры рабочыя групы ў дыялогу католікаў і Сусветнай Радай Цэркваў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Першая група будзе даследаваць тэалагічныя інтэрпрэтацыі збаўлення і іх уплыў на хрысціянскае адзінства і заангажаванасць у веры. Другая група прааналізуе намаганні па прымірэнні ва ўсім свеце і распрацуе практычныя інструменты для Цэркваў. Трэцяя група зоймецца праблемай рэлігійнага пераследу і падтрымкай міжканфесійнай салідарнасці.
"Супольная Рабочая Група з'яўляецца платформай экуменічнага дыялогу з удзелам Каталіцкага Касцёла", - патлумачыў біскуп канадскай дыяцэзіі Со-Сент-Мэр Томас Даўд, каталіцкі сустаршыня Групы. Ён адзначыў, што яна складаецца з 20-25 асоб, якія збіраюцца на пленарным пасяджэнні раз на год і дзеляцца на рабочыя групы – у цяперашняй сямігадовай кадэнцыі іх будзе тры.
Апошняе пленарнае пасяджэнне 24 лютага 2025 года адбылося анлайн. Яно пачалося з малітвы за хворага Папу Францішка. Удзельнікі абмеркавалі Юбілейны 2025 год, удзел Сусветнай Рады Цэркваў у адзначэнні 1700-годдзя Нікейскага Сабора, а таксама падрыхтоўку да Сусветнай Канферэнцыі па пытаннях веры і касцельнага ладу, запланаванай на кастрычнік 2025 года ў Егіпце.
Заснаваная ў 1965 годзе Супольная Рабочая Група мае двух сустаршынь і двух сусакратароў – ад Сусветнай Рады Цэркваў і Каталіцкага Касцёла. Каталіцкім сусакратаром зараз з'яўляецца ксёндз Анджэй Хараманскі, які працуе ў Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству.