杏MAP导航

Пошук

Наступствы рас?йск?х бамбардз?ровак Укра?ны. ?люстрацыйнае фота Наступствы рас?йск?х бамбардз?ровак Укра?ны. ?люстрацыйнае фота 

К?е?ск? б?скуп: м?р ва Укра?не важны для ?сяго свету

Трэба ?змацн?ць мал?тву, бо гаворка ?дзе не тольк? пра м?р ва Укра?не, але ? ва ?с?м свеце, - закл?ка? дапаможны б?скуп К?ева-Жытом?рскай дыяцэз?? Аляксандр Язлавецк? ? ?нтэрв’ю Vatican News напярэдадн? трэцяй гадав?ны шырокамаштабнага рас?йскага ?варвання ва Укра?ну.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Б?скуп Язлавецк? прызна?ся, што ? гэтыя дн? ён адчувае ?дзячнасць Богу за тое, што “нягледзячы на тры гады ?варвання з боку самай вял?кай кра?ны ? свеце”, Укра?на ?сё яшчэ ?снуе як нацыя, ?снуюць яе мова ? культура. Мног?я хрысц?яне моляцца за нас. Святы Айцец мол?цца за нас, ? мы бачым, што Бог чуе гэтыя мал?твы ? прыходз?ць нам на дапамогу”, - дада? ён у размове з журнал?сткай Святланай Духов?ч.

?ерарх адзначы?, што разам з удзячнасцю Богу ён мае таксама пачуццё вял?кай несправядл?васц?, а часам ? адчаю з прычыны пастаянных налёта? рас?йскай ав?яцы?. Ён расказа?, што бесп?лотн?к? кожную ноч нападаюць на ?кра?нск?я гарады. Мног?я людз? баяцца, у першую чаргу за сва?х дзяцей, як?х будзяць уначы ? спрабуюць схаваць у найбольш бяспечных памяшканнях сва?х кватэр.

Б?скуп за?важы?, што Укра?на не з’я?ляецца агрэсарам у гэтай вайне, але нясе вел?зарныя страты. Ён нагада? словы, агучаныя некальк? дзён таму прэз?дэнтам Уладз?м?рам Зяленск?м: 46 тысяч укра?нск?х вайско?ца? заг?нул?, больш за 300 тысяч атрымал? раненн?, дзясятк? тысяч зн?кл? без вестак або ?трымл?ваюцца ? турмах Рас??. Нават сярод м?рнага насельн?цтва нал?чваецца амаль 10 тысяч заг?нулых ? 18 тысяч параненых.

“Мы таксама не можам падл?чыць колькасць м?рных жыхаро?, заб?тых на акупаваных тэрыторыях, напрыклад, у Марыупал?. Рас?я выкрала ? дэпартавала 19 500 дзяцей. З пачатку вайны 600 укра?нск?х дзяцей заг?нул?, а 1600 атрымал? раненн? рознай ступен? цяжкасц?”, - канстатава? дапаможны б?скуп К?ева-Жытом?рскай дыяцэз??.

?ерарх адзначы?, што б?скупы закл?кал? ?кра?нца? прысвяц?ць 24 лютага посту ? мал?тве аб навяртанн? грэшн?ка? ? до?гачаканым м?ры, а хворых – ахвяраваць свае пакуты за Укра?ну, яднаючы ?х з пакутам? Хрыста.

Б?скуп Язлавецк?, як старшыня ?кра?нскага Caritas-Spes, к?руе 54 цэнтрам? дапамог? па ?сёй кра?не, праз як?я распа?сюджваюцца прадукты харчавання, рэчы першай неабходнасц? ? сродк? г?г?ены, аказваецца пс?халаг?чная дапамога насельн?цтву. ?ерарх расказа?, што катал?цкая дабрачынная арган?зацыя дапамагае людзям з набыццём лека?, арган?зуе адпачынак для дзяцей, клапоц?цца пра дзяцей вайско?ца?, як?я знаходзяцца на фронце, аказвае дапамогу ? адна?ленн? разбураных дамо?.

Па словах ?ерарха, укра?нск? Caritas-Spes супрацо?н?чае з больш чым 100 м?жнародным? партнёрам?, ? ад пачатку вайны на ?се праекты было атрымана каля 45 м?льёна? е?ра. Ён адзначы?, што ? пара?нанн? з папярэдн?м? гадам? аб’ём дапамог? паступова скарачаецца. У 2022 годзе было атрымана 8 м?льёна? е?ра, у 2023 годзе – 15 м?льёна?, у 2024 годзе – амаль 17 м?льёна?. Сёлета плануецца рэал?заваць праекты на суму каля 6 м?льёна? е?ра. “Але мы за?сёды ?дзячныя за дапамогу, якая прыходз?ць”, - падкрэсл?? пастыр.

Б?скуп Язлавецк? перакананы, што ва Укра?не ?дзе не звычайная вайна, а адбываецца “чарговая спроба д’ябла развязаць Трэцюю сусветную вайну”. “Вайна за?сёды нясе смерць, боль, пакуты, нянав?сць, несправядл?васць ? шмат граху. Д’ябал спадзяецца на багаты ?раджай”, – сказа? ён, дадаючы, што “тольк? людз? мал?твы могуць спын?ць гэту вайну”.

“Таму мой закл?к, асабл?ва цяпер, кал? так шмат гавораць пра м?р ? зроблены першыя крок? для яго ?сталявання, – узмацн?ць нашу мал?тву, бо гаворка ?дзе не тольк? пра м?р ва Укра?не, але ? пра м?р ва ?с?х кра?нах Е?ропы ? ва ?с?м свеце”, – падкрэсл?? дапаможны б?скуп К?ева-Жытом?рскай дыяцэз??.
 

23 лютага 2025, 12:26