Ас?з?: святкаванне 800-годдзя Г?мна брату Сонцу
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Юб?лейныя ?рачыстасц? пачнуцца ? санктуары? святога Дам?яна, дзе была нап?сана большая частка твору. Затым яны перанясуцца ? санктуарый Агалення святога Франц?шка. У гэтых месцах пройдзе Л?тург?я слова, а таксама будуць зачытаны ?ры?к? з Compilatio assisiensis, сярэднявечнай б?яграф?? святога, датычныя стварэння г?мна. На заканчэнне адбудзецца мал?тва пры маг?ле Ас?зскага Бедняка ? крыпце базыл?к?, якая нос?ць яго ?мя.
Г?мн брату Сонцу бы? нап?саны Франц?шкам праз некальк? месяца? пасля атрымання стыгмата? на гары Ла-Верна. Яго значная частка была створана вясной 1225 года, кал? зняс?лены хваробай ? пакутам? святы вырашы? правесц? некальк? месяца? у кляштары святога Дам?яна, дзе жыла святая Кьяра ? яе першыя паслядо?н?цы.
Нягледзячы на моцныя ф?з?чныя цярпенн?, у сва?м творы Франц?шак Ас?зск? ?знос?? падзяку Богу за ?се Яго стварэнн?, называючы сонца, месяц, агонь, ваду ? нават смерць сва?м? братам? ? сёстрам?. Ён нап?са? таксама мелодыю, якая, на жаль, не захавалася.
У той час, кал? хрысц?янск?я г?мны стварал?ся пераважна на лац?нскай мове, твор Франц?шка бы? нап?саны на простанароднай, а дакладней на ?мбрыйск?м дыялекце ?тальянскай мовы. Шырока распа?сюджана меркаванне, што ён з’я?ляецца першым паэтычным творам, нап?саным па-?тальянску, а?тарства якога вядома.
У 2015 годзе Папа Франц?шак выда? энцыкл?ку, прысвечаную экалаг?чным праблемам, якая атрымала назву ад першых сло? Г?мна брату Сонцу – Laudato si’ (Будзь прасла?лёны). А ? снежн? 2024 года Дыкастэрыя па культуры ? адукацы? правяла м?жнародную паэтычную сустрэчу, прымеркаваную да 800-годдзя гэтага твору.