Ксёндз з Беларус? – ла?рэат прэстыжнай прэм?? папскага фонду
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сёлета кам?с?я М?жнароднай прэм?? Эканом?ка ? грамадства пад к?ра?н?цтвам кардынала Райнхарда Маркса адзначыла, сярод ?ншых, працу беларускага святара М?фадызайн у л?чбавую эпоху: этычнае ? пс?хасацыяльнае даследаванне пал?тычных тэхналог?й.
Даследаванне ксяндза Сушы прысвечана анал?зу феномена м?фадызайну як стратэг?? канструявання калекты?ных уя?лення?. А?тар прапануе разглядаць м?ф не як недасягальную ?дэал?зацыю легенд, але як ?нструмент сацыяльнага ? культурнага праектавання. Гэта канцэпцыя бл?зкая да разумення тэхналог?? ? ф?ласоф?? Хайдэгера, дзе яна станов?цца сродкам надзе? ? пера?тварэння свету.
Асабл?вую ?вагу ? даследаванн? надаецца этычнаму аспекту м?фадызайну, як? разглядаецца праз прызму сацыяльнага вучэння Катал?цкага Касцёла. Анал?з м?фадызайну дазваляе лепш зразумець, як м?ф?чныя наратывы фарм?руюць калекты?ныя ?я?ленн?, што спрыяе больш ?нфармаваным ? крытычным дыскус?ям.
Праект рэал?зуецца ? межах доктарскай праграмы ? Папск?м ун?верс?тэце святога Тамаша Акв?нскага пад к?ра?н?цтвам прафесара Джыралама Рос?.
М?жнародная прэм?я Эканом?ка ? грамадства нак?равана на ?шанаванне даследчыка?, чые працы вылучаюцца арыг?нальнасцю ? высокай якасцю ? вывучэнн? ? прымяненн? сацыяльнага вучэння Касцёла. Кам?с?я Фонда штогод узнагароджвае маладых навуко?ца?, падтрымл?ваючы ?х у распрацо?цы новых мадэля? сацыяльна-эканам?чнага разв?цця.
Сёлета разам з ксяндзом Сушам ла?рэатам прэм?? ста? таксама Энрыка Фроз?а з даследаваннем пра парадыгму бэнэдыктынскай мел?ярацы? ? ?нтэгральным разв?цц? чалавечай асобы. Цырымон?я ?знагароджання адбудзецца ? Рыме 27 лютага 2025 года, у рамках штогадовай канферэнцы? Фонду Centesimus Annus – Pro Pontifice.
Ксёндз Раман Суша нарадз??ся ? 1990 годзе ? К?еве ? беларускай катал?цкай сям’?. Дзяц?нства правё? у Ка?насе, а пазней у В?лейцы, на радз?ме бацько?. У П?нску скончы? М?ждыяцэз?яльную вышэйшую духо?ную сем?нарыю ? абаран?? маг?стратуру ? Любл?нск?м катал?цк?м ун?верс?тэце Яна Па?ла ??. Пасля пасвячэння займа?ся душпастырствам у касцёле святых Сымона ? Алены ? М?нску. Праходз?? навучанне па духо?насц? ? м?с?ялог?? ? Папск?м Грыгарыянск?м ун?верс?тэце, дзе абаран?? дактарат па тэалог?? ? 2023 годзе. У Папск?м ун?верс?тэце святога Тамаша Акв?нскага спецыял?зава?ся ? сацыяльных навуках, а ? Папск?м факультэце святога Банавентуры, дзе зараз з'я?ляецца выкладчыкам, вывуча? дагматычную тэалог?ю.