Армянск? Патрыярх з Л?вана: народы прагнуць жыць у м?ры
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Прадстаяцель Армянскай Катал?цкай Царквы, сядз?ба якога знаходз?цца ? Бейруце, нагада?, што с?туацыя ? Л?ване застаецца крайне цяжкай. “Больш няма н? сацыяльнай, н? эканам?чнай, а цяпер яшчэ ? знешняй бяспек?. Кал? мы выходз?м з дому, то не ведаем, ц? вернемся назад”, - дада? ён.
На працягу апошн?х гадо? Л?ван перажывае глыбок? пал?тычны ? эканам?чны крыз?с. Два дн? таму ? кра?не цалкам зн?кла электраэнерг?я. ?зра?ль рэгулярна нанос?ць удары па аб’ектах Хезбалы на по?дн? дзяржавы.
Патрыярх пара?на? падзе? ? Палесц?не з драмай, перажытай армянам? на пачатку ХХ стагоддзя. “Усе бачыл?, што адбываецца, але н?хто н?чога не зраб??, ? мы згуб?л? больш за па?тара м?льёна армянск?х хрысц?янск?х мучан?ка?”, - з сумам падкрэсл?? ён.
Каментуючы ?заемныя абв?навачванн? ?зра?ля ? ХАМАС у зрыве перамо? у Катары, пастыр армянск?х катол?ка? адзначы? супярэчанне пам?ж заявам? ? фактам?. “Усе гавораць, што гатовы да перам?р’я, але ? той жа час усе ?змоцнена ?збройваюцца. Мы глядз?м ? не можам зразумець, чаму верыць – словам, як?я яны кажуць, ц? фактам, як?я мы потым бачым”, - дада? ?ерарх.
Арх?еп?скап за?важы?, што “вайна паказвае тольк? адно: слабасць чалавечага ментал?тэту, нашу няздольнасць абмярко?ваць, разма?ляць з ?ншым?, каб знайсц? шлях, як? дазвол?ць дасягнуць прым?рэння, справядл?васц? ? паваг? да чалавечнасц?”. Ён падкрэсл??, што вайна – гэта чын супраць Бога, бо н?хто не з’я?ляецца гаспадаром жыцця ?ншых людзей.
“Мой закл?к вельм? просты: давайце ?мкнуцца да таго, каб даць кожнаму права жыць у м?ры, годным чалавецтва. Гэта просты закл?к, як? ?здымаюць народы. Мы не хочам вайны ? прос?м л?дара? знайсц? рашэнн?, як?я был? б добрым? для ?с?х бако?”, - адзначы? Патрыярх К?л?к?йск?, ускл?каючы да сумлення пал?тычных дзеяча? кра?н.