Тыдзень у Беларус? – важнае
Павел М?цкев?ч – спецыяльна для Vatican News
Абвешчана тэма пастырскага года 2023 у беларуск?х дыяцэз?ях ? яго дэв?з. ?м стал? словы Апостальства свецк?х – знак надзе? для Касцёла ? Беларус?. Б?скупская канферэнцыя вырашыла прысвяц?ць пастырск? год апостальству свецк?х верн?ка?, зыходзячы з таго, што кантынентальны этап С?ноду б?скупа? засяродз?? увагу на больш акты?ным удзеле свецк?х верн?ка? у ажыцця?ленн? м?с?? Касцёла ? наш час.
Апостальск? нунцый ? б?скупы цэлебравал? ?мшу з нагоды 30-годдзя з часу ?сталявання дыпламатычных аднос?н пам?ж Беларуссю ? Святым Пасадам. Яна адбылася 13 л?стапада 2022 года ? м?нск?м катэдральным касцёле Найсвяцейшага ?мя Мары?. Удзельн?к? Э?харысты? дзякавал? Богу за плён гэтых трох дзесяц?годдзя? – з мал?твай за Святога Айца, у яго ?нтэнцыях, а таксама просячы Бога аб далейшым разв?цц? двухбаковых аднос?н дзеля дабра мясцовага Касцёла ? ?сяго беларускага народа.
Урачыстасць у гонар святога Язафата адзначыл? з удзелам б?скупа Гродзенскага ? Сапоцк?не. 12 л?стапада 2022 года пробашч параф?? ксёндз Антон? Абухо?ск?, в?таючы прысутных, падкрэсл??, што Язафат Кунцэв?ч прысвяц?? сваё жыццё справе адз?нства хрысц?ян. Таму – закл?ка? верн?ка? да мал?твы аб адз?нстве ? м?ру пам?ж народам? ? ? кожнай сям’?. Б?скуп Аляксандр Кашкев?ч цэлебрава? святую ?мшу на адпустовай урачыстасц?.
Ва ?спам?н Мац? Божай Вастрабрамскай арцыб?скуп Тадэвуш Кандрусев?ч узначал?? цэлебрацыю ? м?нскай катэдры. На святой ?мшы 16 л?стапада 2022 года арцыб?скуп эмерыт падкрэсл??, што марыйнага святла "нам так не хапае ? час грамадска-пал?тычнага крыз?су, як? раскало? нашую Бацька?шчыну; не хапае ? неспакойны, напо?нены розным? крыз?сам? час, у тым л?ку венным? дзеянням? ва Укра?не, дзе з абодвух бако? г?нуць ? маральна дэфармуюцца людз?, разбураюцца гарады ? ?нфраструктура".
М?нгарвыканкам прапанава? выбраць памяшканн? для параф?? святога Сымона ? святой Алены. Сп?с вольных памяшкання?, як? ?лады прапануюць арэндаваць параф?? пасля закрыцця Чырвонага касцёла, нак?раваны для азнаямлення ? М?нска-Маг?лё?скую арх?дыяцэз?ю, аб чым пра?нфармаваны арцыб?скуп Юзаф Стане?ск?. Пра гэта гаворыцца ? л?стах ад М?нгарвыканкама ? ?па?наважанага па справах рэл?г?й ? нацыянальнасця?, апубл?каваных параф?яй. Адрасы памяшкання? у л?стах не называюцца. У той жа час улады адказал?, што правядзенне набажэнства? ва ?с?х частках Чырвонага касцёла ? ? яго ?нутраным дворыку "не ?я?ляецца магчымым".
Падрыхтавана паводле grodnensis.by, catholic.by ? ?ласнай ?нфармацы?.