杏MAP导航

Пошук

?люстрацыйнае фота ?люстрацыйнае фота 

Тыдзень у Беларус? – важнае

Агляд найбольш значных падзей, як?я адбыл?ся ? Катал?цк?м касцёле ? Беларус? на гэтым тыдн?, падрыхтавала Беларуская рэдакцыя Vatican News. Прапануем вашай увазе самае важнае з жыцця беларуск?х катол?ка?.

Павел М?цкев?ч – спецыяльна для Vatican News

З Пальмовай нядзел? ? дыяцэз?ях Беларус? перастае дзейн?чаць дыспенса ад абавязку ?дзелу ? святой ?мшы ? нядзелю ? абавязковыя ?рачыстасц?. Напярэдадн? так? дэкрэт падп?са? Б?скуп Гродзенск? Аляксандр Кашкев?ч – у сувяз? з паляпшэннем эп?дэм?ялаг?чнай с?туацы?. Раней аналаг?чныя рашэнн? прынял? ? ?ншых дыяцэз?ях Беларус?. Так?м чынам, ад 10 красав?ка ?се верн?к? абавязаны асаб?ста, а не анлайн, прысутн?чаць на святой ?мшы ? нядзел? ? прадп?саныя ?рачыстасц?. Дыспенса дзейн?чала з 2020 г.

Aрцыб?скуп Тадэвуш Кандрусев?ч правё? вел?капосныя рэкалекцы? ? гродзенскай параф?? Святога Духа. Зыходзячы са сло? Езуса: “Я дарога, пра?да ? жыццё”, арцыб?скуп-эмерыт выбра? тэму рэкалекцый: ID хрысц?ян?на. Духо?ныя практыкаванн?, як?я працягвал?ся 3-5 красав?ка 2022 г., пачал?ся ?нясеннем у капл?цу рэл?кв?й святой Фа?стыны Кавальскай. Для пазнання ?дэнтыф?катара хрысц?ян?на ? прыняцця адпаведных пастано? ?ерарх прапанава? верн?кам зраб?ць грунто?ны рахунак сумлення з ?х хрысц?янскага сведчання ? духо?ным, сямейным, прафес?йным ? грамадск?м жыцц?.

Пробашч параф?? ? Лынтупах выйша? на волю пасля арышту. Ксяндза Аляксандра Барана адпусц?л? з ?залятару раней тэрм?ну без тлумачэння прычын. Па рашэнн? суда, як? прызначы? святару 10 сутак арышту, пробашча пав?нны был? вызвал?ць 8 красав?ка 2022 г. Аднак святар нечакана апыну?ся на вол? 6 красав?ка ? ?жо наза?тра цэлебрава? у касцёле св. ?мшу. Параф?яне мяркуюць, што на такое рашэнне па?плыва? грамадск? рэзананс ? моцная мал?тва за святара. Ксяндза Аляксандра асудз?л? за дзеянн? ? сацсетках ? абв?навац?л? ? несанкцыянаваным п?кетаванн? ? распа?сюдзе экстрэм?сцк?х матэрыяла?. Ён назва? абв?навачванн? цалкам несправядл?вым?, аднак суд прызна? яго в?наватым.

У выдавецтве Pro Christo выйшла кн?га пра апошн? перыяд жыцця анкахворай жанчыны. Дзённ?к История большой надежды распавядае пра апошн? перыяд жыцця Марыны, верн?цы в?цебскай параф?? Езуса М?ласэрнага. Кал? тольк? Марына даведалася пра сваю хваробу, якая была ?жо ? запушчанай стады?, яна пачала весц? дзённ?к. Жанчына марыла, што паправ?цца, а дзённ?к будуць аддаваць за ахвяраванн? ? нак?ро?ваць сабраныя сродк? хворым на рак. Марына адышла ? вечнасць у 2020 г. на 33-м годзе жыцця.

Mайстар-клас па размалё?цы вел?кодных перн?ка? прайшо? у л?дскай Фары. Пры параф?? Узвышэння Святога Крыжа 2 красав?ка 2022 г. сабрал?ся дзец?, каб вучыцца гэтаму майстэрству. Разам з сястрой Гал?най Зане?скай яны размалё?вал? перн?к?, вырабленыя ? форме яек – упрыгожвал? вел?кодныя ласунк? малюнкам?, у тым л?ку складаным? ?зорам?.

Падрыхтавана паводле grodnensis.by, catholic.by ? ?ласнай ?нфармацы?.

09 красав?ка 2022, 09:33